Партыя БНФ » “Для інтэграцыі Беларусі з РФ няма ані культурнага, ані эканамічнага падмурку”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Для інтэграцыі Беларусі з РФ няма ані культурнага, ані эканамічнага падмурку”

Дададзена 19.07.2019 11:44:40 | 545 праглядаў

Чарговыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з аднаго боку дэманструюць усю бессэнсоўнасць спробаў інтэграцыі, прынамсі па той мадэлі, якая закладалася яшчэ ў 90-я гады. Але пры гэтым па-ранейшаму нясуць у сабе небяспеку для беларускай незалежнасці, — сказаў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, каментуючы перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў праваслаўным манастыры на выспе Ваалам, а пасля ў Санкт-Пецярбурзе.

янукевіч78 (2)– Псеўда-духоўнасць, праваслаўная культура – гэта, напэўна, адзінае, на чым яшчэ можна спрабаваць будаваць інтэграцыю, таму што нічога агульнага паміж Беларуссю і Расеяй няма. І гэта робіцца ўсё больш відавочна. Ніколі не было культурнай еднасці, як бы штучна яе не ляпілі, і зараз мы бачым, асабліва ў апошні год, што і ніякай эканамічнай ні супрацы, ні інтэграцыі няма, увесь час ідзе забарона экспарту беларускіх тавараў у Расею, нягледзячы на нібыта адсутнасць межаў, мытні і ўсяго астатняга.

Але па-ранейшаму бачна, што Крэмль імкнецца нейкім чынам нібыта аб’яднаць гэтыя розныя краіны. А фактычна паглынуць, захапіць Беларусь, — лічыць Аляксей Янукевіч. Але беларускае грамадства здольнае абараніць незалежнасць краіны. Дзеля гэтага трэба вельмі сур’ёзна ўспрымаць існуючыя пагрозы і належным чынам на іх рэагаваць, — падкрэслівае беларускі палітык.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.