Партыя БНФ » Слонімская суполка БНФ: ФК “Слонім-2017” будзе пераходзіць на родную мову
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Слонімская суполка БНФ: ФК “Слонім-2017” будзе пераходзіць на родную мову

Дададзена 20.07.2019 2:22:23 | 444 праглядаў

ФК “Слонім-2017” будзе пераходзіць на родную мову – пра гэта гаворыцца ў адказе футбольнага клубу на запыт кіраўніка слонімскай суполкі БНФ.

2EBKt7-gTI8Жыхар горада Слоніма і кіраўнік мясцовай суполкі БНФ Павел Севасцьян два месяцы таму звярнуўся ў адміністрацыю дзяржаўнай спартыўнай установы “Футбольны клуб “Слонім-2017” з прапановай выкарыстоўваць беларускую мову, як гэта робіцца на многіх вялікіх стадыёнах Беларусі і ў футбольных клубах нашай краіны.

Таму што, з 1992 года на слонімскім стадыёне “Юнацтва” і ў футбольных клубах Слоніма выкарыстоўваецца толькі расейская мова.

Павел Севасцьян нядаўна атрымаў пісьмовы адказ ад дырэктара футбольнага клуба “Слонім-2017” Сяргея Салдаценкі, у якім ён паведаміў, што зварот слонімца прыняты да ведама і ў далейшым будзе рэалізоўвацца.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.