Партыя БНФ » БНФ у шосты раз уручыць традыцыйны памятны знак імя Віктара Івашкевіча
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ у шосты раз уручыць традыцыйны памятны знак імя Віктара Івашкевіча

Дададзена 21.07.2019 12:07:19 | 1,236 праглядаў

Сёлета Партыя БНФ у шосты раз абвесьціць ляўрэата памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча, якім партыя традыцыйна адзначае арганізатараў найбольш значных і гучных вулічных акцыяў.

Знак імя Віктара івашкевічаГэты знак быў заснаваны Беларускім Народным Фронтам у памяць пра выбітнага палітыка-фронтаўца, арганізатара шматлікіх дэманстрацыяў ды шэсьцяў, які пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе. Сёлета ўзнагарода будзе ўручаная ў шосты раз. Традыцыйна ўручэньне прымеркаванае да 27 ліпеня – гадавіны абвяшчэньня Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

На падставе прапановаў, якія паступілі ад арганізацыйных структураў БНФ,  Управай Фронту быў складзены шорт-ліст намінантаў, які выносіцца на разгляд Сойму (падаецца ў альфабэтным парадку):

Сябра Сойму Партыі БНФ ВІТАЛЬ АМЯЛЬКОВІЧ (Слуцак)

– за арганізацыю і правядзеньне рэгулярнай акцыі з нагоды гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну, якая традыцыйна з’яўляецца адной з найважнейшых рэгіянальных падзеяў у патрыятычным календары Беларусі.

Сябры Сойму Партыі БНФ ВІТОЛЬД АШУРАК і СЯРГЕЙ ПАНТУС (Лідчына)

За правядзеньне акцыяў дзеля прыцягненьня ўвагі на забруджваньне прытока Нёмана (рака Дзітва) шкоднымі выкідамі, якая прывяла да выяўленьне арганізацыяў, што вінаватыя ў забруджваньні вады і парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства.  

Праваабаронца РАМАН КІСЬЛЯК (Берасьце)

За ўдзел у арганізацыі серыі акцыяў супраць пабудовы шкоднага для навакольнага асяродзьдзя Берасьця акумулятарнага завода, што прывялі да прыпыненьня падрыхтоўкі завода да запуску.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ ВАДЗІМ САРАНЧУКОЎ (Гародня)

За арганізацыю мітынгу-канцэрту ў Гародні з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэньня Трэцяй Устаўной граматы БНР, які стаўся найболш маштабнай імпрэзай у сёлетнім адзначэньні беларускай незалежнасьці і стварыў прэцэдэнт, калі галоўная пляцоўка найвялікшага патрыятычнага сьвята месьціцца па-за Менскам.

Сустаршыня БХД ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ

За каардынацыю даўгатэрміновай грамадзкай варты пратэсту супраць адкрыцьця забаўляльна-рэстарацыйнага комплексу “Поедем, поедим” каля Курапатаў.

Уладальнік памятнага знаку будзе вызначаны галасаваньнем сябраў Сойму Партыі БНФ і абвешчаны 27 ліпеня.

Штогадовым памятным знакам імя Віктара Івашкевіча уганароўваюцца выбітныя асобы альбо арганізацыі, якія былі ініцыятарамі найбольш значных масавых акцыяў, у тым ліку мітынгаў, дэманстрацыяў, пікетаваньняў, шэсьцяў, аўта ці велапрабегаў.

Крытэрамі для ўручэньня знаку з’яўляюцца: актуальнасьць тэмы акцыі і яе адпаведнасьць нацыянальна-дэмакратычным прынцыпам і праграме Партыі БНФ,  актуальнасьць узьнятай у часе акцыі праблемы, крэатыўнасьць і творчы падыход пры плянаваньні і правядзеньні акцыі, грамадзкі розгалас і масавасьць акцыі, яе ўплыў на грамадзтва ды іншыя дасягнутыя вынікі акцыі.

DZJzQPCXkAMF_o3У мінулым годзе памятным знакам імя Віктара Івашкевіча быў уганараваны грамадзкі актывіст, сябра БНФ і ўладальнік крамы symbal.by Павал Белавус – такім чынам быў адзначаны ягоны ўнёсак у арганізацыю маштабнага сьвяткаваньня “Сьвята Незалежнасьці” 25 сакавіка 2018 года ў Менску з нагоды стагодзьдзя абвяшчэньня трэцяй устаўной граматы БНР.

У ранейшыя годы знак імя Віктара Івашкевіча ўручаўся лідэру грамадзкай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алегу Корбану, кінарэжысэрцы і грамадзкай актывістцы Вользе Мікалайчык, лідэру “Маладога Фронта” Зьмітру Дашкевічу, вэтэрану нацыянальна-адраджэнскага руху  Ніне Багінскай.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.