Партыя БНФ » Актывісты адрэстаўравалі беларускі помнік у амэрыканскім Саўт-Рывэры
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты адрэстаўравалі беларускі помнік у амэрыканскім Саўт-Рывэры

Дададзена 22.07.2019 12:02:59 | 309 праглядаў

Актывісты адрэстаўравалі беларускі помнік у амэрыканскім Саўт-Рывэры. Манумэнт беларускім змагарам быў усталяваны тут ў 1974 годзе.

67147018_640182556500253_1337746299679670272_nАмэрыканскі Саўт-Рывэр (штат Нью-Джэрсі) зьяўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША. Першыя перасяленцы зь Беларусі зьявіліся тут яшчэ ў 19 стагоддзі, у сярэдзіне 20-га беларуская абшчына Саўт-Рывэра істотна павялічылася за кошт паваенных перасяленцаў. Зьявілася беларуская царква, культурніцкія аб’яднаньні, газэты і часопісы.

На могілках Саўт-Рывэра пахаваныя Юрка Віцьбіч, Яфім Кіпель, Мікалай Лапіцкі, Радаслаў Астроўскі і іншыя вядомыя асобы.

20 ліпеня ў ЗША, штат Нью-Джэрсі, мястэчка Саўт-Рывер, былі скончаны працы па аднаўленню помніка змагарам за вольную Беларусь. Прадстаўнік беларускай дыяспары ў ЗША Вадзім Васільеў падзяліўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку добрай навіной і фотаздымкамі помніка.

Рэстаўрацыяй памятнага знака ў гонар змагароў за Беларусь займаліся актывісты, беларускай дыяспары. На працы па аднаўленьні, у якіх браў удзел актывіст Лідскай суполкі БНФ Валер Мінец, спатрэбілася два дні.

484578E5-1B43-445B-8870-075212B965D8_w650_r0_s

67095118_639625179889324_2109868354486403072_o

66813578_640090116509497_1345409852775596032_o

67128021_640090189842823_2815471493410979840_o

67147018_640182556500253_1337746299679670272_n

67172982_640090323176143_1661137197966819328_o

67260186_640090289842813_1988953445872173056_o

Паводле Радыё Свабода і газэы “Новы Час“, фатаздымкі Вадзіма Васільева

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.