Партыя БНФ » У Берасьці абмеркавалі пагрозы інфармацыйнай бясьпецы Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Берасьці абмеркавалі пагрозы інфармацыйнай бясьпецы Беларусі

Дададзена 23.07.2019 10:37:48 | 298 праглядаў

21 ліпеня ў Берасьсці ў памяшканьні агенцыі рэгіянальнага развіцьця “Дзедзіч” абылася абласная канфэрэнцыя БНФ і круглы стол “Інфармацыйная бясьпека Беларусі: асноўныя пагрозы і найважнейшыя крокі дзеля іх прадухіленьня”, што быў ініцыяваны Фронтам і прайшоў з удзелам шырокага кола мясцовых дэмакратычных суполак.

Абласная канфэрэнцыя БНФ была прысьвечаная перадвыбарчай тэматыцы і  аднаўленьню юрыдычнага статусу абласной арганізацыі Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

img_6122У працы канфэрэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Берасьця і іншых раёнаў вобласьці. Канфэрэнцыяй была абраная Рада Берасьцейскай абласной структуры грамадзкага аб’яднаньня ў складзе сямі чалавек на чале са Зьміцерам Шыманскім, які адначасова ўзначальвае абласную партыйную структуру. Сымбалічна, што абласная канфэрэнцыя адбылася ў дзень трыцацігодзьдзя ўтварэньня Берасьцейскай рэгіянальнай арганізацыі БНФ 21 ліпеня 1989 года – у цяперашняй нарадзе ўзяў удзел удзельнік заснаваньня фронтаўскіх структураў на Берасьцейшыне, адзін з вэтэранаў Фронту сп. Рыгор Бакіевіч.

У частцы пасяджэньня канфэрэнцыі Берасьцейскай абласной структуры Партыі БНФ адбылося вылучэньне дэлегатаў на маючы адбыцца ў верасьні пазачарговы XIX зьезд Партыі БНФ, які вылучыць кандыдатаў ў дэпутаты на будучыя парлямэнцкя выбары. Як чакаецца, прызначэньне выбараў павіннае адбыцца ў сярэдзіне жніўня – папярэдне датай галасаваньня ўлады плянуюць прызначыць 17 лістапада.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які прадстаўляў на канфэрэнцыі кіраўніцтва партыі, выказаўся на карысьць узьняцьця падчас выбарчай кампаніі ў першую чаргу пытаньняў захаваньня незалежнасці:

img_6124– Я лічу, што будуць пэўныя вырашальныя моманты, апроч нас гэта ніхто не зробіць. Калі мы гэта здолеем зрабіць, тады з краінай будзе добра. Калі не здолеем, то тады павядуць пад расейскімі сцягамі патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі, бо ён кепска сябруе з Пуціным. 

Пад час дыскусіі паступіла некалькі прапаноў ад былога кіраўніка Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгора Бакіевіча:

img_6131– Сёння было б вельмі актуальна падтрымаць рух за дэнансацыю пагаднення Саюзнай дамовы. Партыя павінна была б ужо сёння сфармуляваць патрабаванні кандыдатаў. 

Паводле Рыгора Бакіевіча, кожны будучы кандыдат павінен усведамляць і змагацца за суверэнітэт і незалежнасць краіны, таксама валодаць не толькі расейскай, але і беларускай мовай.

Былі абмеркаваныя кандыдатуры прадстаўнікоў Партыі БНФ, якія будуць вылучаныя кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага скліканьня на Берасьцейшыне. У Берасьці сваю кандыдатуру плянуе вылучыць Ірына Амельянчук, актывістка мясцовай валянтэрскай ініцыятывы ў абаррону жывёлаў. У маларыцкім раёне плянуе вылучацца адзін з даўніх актывістаў БНФ, настаўнік Артур Сафін. Плянуецца вылучэньне прадстаўнікоў БНФ і ў Баранавічах.

У бліжэйшы час сходы і канфэрэнцыі па вылучэньні дэлегатаў на верасьнёўскі перадвыбарчы зьезд Партыі БНФ пройдуць і ў іншых тэрытарыяльных аргструктурах партыі.

Па заканчэньні абласной канфэрэнцыі БНФ да фронтаўцаў далучыліся прадстаўнікі іншых апазыцыйных суполак Берасьця – і дыскусія пра пагрозы незалежнасьці Беларусі працягнулася ў больш шырокім фармаце круглага стала “Інфармацыйная бяспека Беларусі: асноўныя пагрозы і найважнейшыя крокі дзеля іх прадухілення”. У дыскусіі ўзялі ўдзел прадстаўннікі  Партыі БНФ , Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За Свабоду” , АГП, і Партыі “Справядлівы свет”. Мадэратарам дыскусіі выступіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

З дакладам па тэме выступіў журналіст газэты “Новы Час” і сябра БНФ з Гародні Алесь Кіркевіч. Ва ўступным слове Алесь Кіркевіч акрэсліў вытокі інфармацыйнай небясьпекі, якія сыходзяць ад Расеі – гэта тэрыторыя рускай мовы, праваслаўная царква і культ Вялікай Айчыннай вайны.

img_6164Паводле Кіркевіча, сытуацыя ў Беларусі вельмі складаная на фоне фактычна распачатай трэцяй сусветнай вайны:

– Мне здаецца, што мы павінны ўсьвядоміць адно, што нацыя мае згуртавацца. Так, усе мы розныя, але трэба грунтавацца на тым, што нас аб’ядноўвае. То бок усе мы зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь была незалежная.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі асноўныя пагрозы і акрэслілі найважнейшыя крокі дзеля іх перадухіленьня.

Гаворыць актывістка БНФ Людміла Рамановіч:

– Ды мяне ў вышыванцы не пабачаць, а Макея ўбачаць. Робяць яны, ды няхай робяць. На мой погляд, самая вялікая пагроза нашай незалежнасьці – гэта ўсё ж неадукаванасьць нашага насельніцтва. І калі працаваць над ёй, то тады будзе вельмі складана “вешаць людзям локшыну на вушы”.

Круглы стол доўжыўся больш за тры гадзіны. Падчас дыскусіі было агучана шмат надзвычай карыснай інфармацыі для ўсіх прысутных і для іх далейшай дзейнасьці ў працы з грамадскасьцю – паведамляе ў сваім рэпартажы пра імпрэзу Беларускае Радыё Рацыя.

67350604_2565506786816077_3597106183518814208_n

67090991_2565507490149340_6253545315815653376_n

67128712_2565506930149396_7187844635639676928_n

67153945_2565507046816051_657491838692753408_n

67286350_2565507123482710_3674394966118891520_n

Фатаздымкі Беларускага Радыё Рацыя і агенцыі “Дзедзіч

 

 

 

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.