Партыя БНФ » Старшыня БНФ распавёў, як партыя рыхтуецца да парламенцкіх выбараў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ распавёў, як партыя рыхтуецца да парламенцкіх выбараў

Дададзена 23.07.2019 11:10:11 | 588 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя пра падрыхтоўку партыі да парламенцкай кампаніі.

Рыгор Кастусёў - выбарыРыгор Кастусёў: На 21 верасня ў нас прызначаны партыйны з’езд, на якім і вызначымся са сваім прадстаўніцтвам на парламенцкіх выбарах, калі іх не перанясуць на наступны год. Зараз фармуем спісы, будуць адбывацца куставыя сходы па вылучэнні кандадатаў.

Радыё Рацыя: Падчас мінулай парламенцкай кампаніі колькі прадстаўнікоў вылучала партыя?

Рыгор Кастусёў: Было больш за 70 прэтэндэнтаў, хаця не ўсіх зарэгістравалі. Сталі кандыдатамі каля 50 чалавек. Спадзяемся, што і ў гэтым годзе выйдзем прыкладна на такія ж лічбы, хаця, шчыра скажу, жадаючых прыняць удзел у гэтай кампаніі асабліва няма. Будзем імкнуцца моладзь “абкатаць” на выбарах, ды і я таксама буду балатавацца.

Радыё Рацыя: Асноўнае пытанне з’езда – вылучэнне кадыдатаў на выбары?

Рыгор Кастусёў: Безумоўна, хаця, натуральна, пойдзе размова і пра назіральнікаў. Мы актыўна будзем працаваць у межах кампаніі “Права выбару” разам з іншымі арганізацыямі, і ўжо вызначылі акругі, дзе будзе татальнае назіранне і назіранне ў асноўны дзень галасання. Гэтаму нададзім найбольшую ўвагу, каб паказаць супольнасці, як насамрэч праводзяцца ў Беларусі выбары. У такім выпадку аперыраваць можна будзе толькі канкрэтнымі фактамі. І я не думаю, што ў той сістэме, па якой праводзяцца выбары ў Беларусі, нешта зменіцца.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.