Партыя БНФ » Моладзь БНФ абвяшчае літаратурны конкурс
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ абвяшчае літаратурны конкурс

Дададзена 24.07.2019 12:02:05 | 708 праглядаў

У 2016 годзе Моладзь БНФ распачала кампанію за рэабілітацыю выбітнай беларускі, паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш.

Геніюш 2017— Вось ужо трэці год Моладзь БНФ змагаецца за тое, каб Ларыса Антонаўна Геніюш была афіцыйна рэабілітаваная. І хоць у памяці народа яна даўно рэабілітавана, а яе творчасць не патрабуе рэабілітацыі мы лічым важным працягваць гэтую кампанію, бо з мінулага года кампанія #Геніюш2016 не столькі пра рэабілітацыю, колькі кампанія па ўшанаванню выбітнай паэткі.

За гэты час мы збіралі тысячы подпісаў на вуліцах за як рэабілітацыю, у інтэрнэце за ўключэнне ў школьную праграму і помнік, рабілі вечарыны памяці, праводзілі кінапаказы, ездзілі на малую Радзіму Геніюш, каб ушанаваць яе,раздавалі ўлеткі і шмат іншага, а апошняй нашай ініцыятывай было абвяшчэнне прэміі імя Ларысы Геніюш.

І вось настаў час абвесціць яе ўмовы. Як мы і казалі, гэта прэмія будзе ўручацца нашай арганізацыяй маладым беларусам, якія пішуць па-беларуску, бо гэта дапамагае не толькі ўшанаваць памяць Ларысы Геніюш, але знаходзіць, раскрываць і падтрымліваць маладыя таланты.

Умовы наступныя:
1) Мець узрост да 31 года

2) Даслаць нам на пошту (moladzbelarus@gmail.com) любы свой верш, які напісаны вамі па-беларуску і раней нідзе і ніколі не публікаваўся да 5 жніўня ўключна.

9 жніўня ў дзень народзінаў выбітнай змагаркі і паэткі Моладзь БНФ абвесціць пераможцаў першай прэміі імя Ларысы Геніюш і ўзнагародзіць пераможцаў. Пераможцаў будуць вызначаць прафесійныя беларускія пісьменнікі і паэты, якія ўважліва прачытаюць кожны дасланы верш і абяруць пераможца.

Паводле газэты “Новы Час

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.