Партыя БНФ » У Берасьці ад Партыі БНФ у палату прадстаўнікоў плянуе вылучацца абаронца жывёлаў Ірына Амельянчук
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Берасьці ад Партыі БНФ у палату прадстаўнікоў плянуе вылучацца абаронца жывёлаў Ірына Амельянчук

Дададзена 25.07.2019 2:52:10 | 331 праглядаў

Набліжаецца выбарчая кампанія ў Беларусі. Але сярод апанентаў улады няма згоды ў тым, ці патрэбна браць удзел у выбарах – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У Берасці ад партыі БНФ выказала жаданне пазмагацца за дэпутацкі мандат у Палату прадстаўнікоў актывістка Ірына Амельянчук. Інжынер-будаўнік, абаронца правоў людзей, кіраўнік валанцёрскай ініцыятывы абароны жывёлаў. Жанчына працуе ў рамках кампаніі “Права выбару”.

Яна лічыць, што трэба змагацца за тое, каб нас пачулі, нельга заставацца абыякавымі, калі бачыш самавольства чыноўнікаў, кажа Ірына Амельянчук:

img_6171-833x400– Чалавек я законапаслухмяны. І я заўважыла, што ў нас законы ёсць і яны нядрэнныя, быццам бы для народу, але яны не працуюць. І проста так вось сядзець і нічога не рабіць і прымаць тое, што з намі робяць чыноўнікі… І калі казаць так, што я нічога не дасягну, я ні ў што не веру, я проста буду сядзець, і няхай яно будзе як будзе. Напэўна, гэта ўсё ж не той шлях, бо ўсё ж такі трэба штосьці рабіць.

Ірына спадзяецца, што ў змаганні ёй дапамогуць тыя людзі, каму яна аказвала дапамогу, і аднапартыйцы. Амельянчук упэўнена, што свой выбар людзям трэба навучыцца адстойваць, патрабуючы ўключаць у выбарчыя камісіі, актыўна назіраць пад час выбараў. Інакш немагчыма мірным спосабам выйсці з тупіка, у якім апынулася грамадства.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.