Партыя БНФ » Вэтэран БНФ Рыгор Бакіевіч: “Увядуць расейскі рубель і ўсё – няма дзяржавы”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вэтэран БНФ Рыгор Бакіевіч: “Увядуць расейскі рубель і ўсё – няма дзяржавы”

Дададзена 28.07.2019 12:02:51 | 421 праглядаў

Былы стваральнік партыі Беларускага Народнага Фронту на Берасцейшчыне і яе кіраўнік 78-гадовы Рыгор Бакіевіч лічыць сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі вельмі небяспечнай.

На яго думку, апазіцыі трэба згуртавацца як ніколі для дэнансацыі Саюзнай дамовы Беларусі і Расеі.

Менавіта выкананне і паглыбленне гэтай дамовы стане падставай для паглынання Беларусі Расеяй без адзінага стрэлу, кажа Рыгор Бакіевіч:

Бакіевіч– Дамагацца адмены саюзнай дамовы, якая дваццаць гадоў вісіць, усе кажуць, што яна не працуе. Расея не такая дурная, каб танкамі заваёўваць, фінансы забяруць, увядуць расейскі рубель і ўсё – няма дзяржавы. Кожныя паў гады, два-тры разы сумесныя вучэнні, дэсантнікі, якія захаплялі Крым, былі ў Данецку – нашы сябры. 

Паводле Рыгора Бакіевіча, патрэбна, каб “дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты сабралі па 1000 подпісаў за адмену дамовы, а хто хоча стаць прэзідэнтам – 10 тысяч. А наагул, каб 1000000 беларусаў сказалі дамове „не”, то перасталі б бакі ў асобах самаабраных мусоліць гэтую тэму“.

bakievich_2-833x400

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.