Партыя БНФ » Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: “Будзе расчараваньне, калі Зяленскі не апраўдае надзеі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч: “Будзе расчараваньне, калі Зяленскі не апраўдае надзеі”

Дададзена 29.07.2019 12:12:12 | 252 праглядаў

Беларусы з цікавасцю, а многія і з зайздрасцю працягваюць сачыць за падзеямі ва Украіне. Людзі гадаюць, ці справіцца з карупцыяй малады прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, ці стрымае агрэсію Расеі. Пра гэта і іншае, што тычыцца новага лідара Украіны, журналіст Беларускага Радыё Рацыя пагутарыў з намеснікам старшыні Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам.

Радыё Рацыя: Спадар Аляксей, як вы ацэньваеце першыя крокі Уладзіміра Зяленскага?

янукевіч 5 (2)Аляксей Янукевіч: Мы бачым, што цяпер фактычна Зяленскі працягвае працаваць у рэжыме перадвыбарчай кампаніі. І рыхтаваўся ўсе папярэднія тыдні да выбараў у Вярхоўную Раду. Магчыма гэта наклала такі моцны адбітак папулізму на ягоную рыторыку, на ягоныя дзеянні. Але, на жаль, і для яго самога, і для Украіны, можа быць, і для ўсяго рэгіёну, мы пакуль што не бачым канкрэтных справаў, мы не бачым канкрэтных рэформаў. Мы бачым вельмі прафесійны, прадуманы піяр. Хацелася б памыліцца, але ёсць перасцярога, што Зяленскі насамрэч будзе больш клапаціцца менавіта пра піяр, пра высокі рэйтынг, а не пра нейкія рэальныя рэформы, пра якія ён казаў падчас перадвыбарчай кампаніі і якіх чакае і патрабуе ўкраінскае грамадства.

РР: Зяленскага ўжо параўноўваюць з Аляксандрам Лукашэнкам. Калі ён крычыць на падначаленых: Выйдзі! Або: Ты злачынца! І г.д. Вы падтрымліваеце такія меркаванні?

Аляксей Янукевіч: Так, я лічу, той стыль, які сёння ўзяў на ўзбраенне Зяленскі, ён фактычна скапіяваў у Аляксандра Лукашэнкі. Я думаю, ён гэтым аддае даніну павагі, калі можна так выказацца, тым метадам, якім Аляксандр Лукашэнка карыстаўся ў свой час, калі атрымліваў і ўмацоўваў сваю ўладу, і гэта, на жаль, усё ж такі з’яўляецца адмоўнай характарыстыкай і для ўсяго нашага рэгіёну, і для тых людзей, якія сочаць за падзеямі.

Я думаю, што гэта будзе вялікае расчараванне для Украіны і ўкраінцаў, таму што з аднаго боку прэзідэнт дэмакратычна абраны, і было вельмі шмат выказванняў, што Зяленскі можа камусьці не падабацца, але гэта дэмакратыя і гэта велічэзнае дасягненне ўкраінцаў. У 1994 годзе таксама казалі, што дэмакратыя, і Лукашэнку насамрэч патрымлівала большасць. Але затым больш выбараў не было.

янукевіч украінаЯ не думаю, што ў Зяленскага атрымаецца, каб больш ва Украіне не было сапраўдных выбараў. Але я думаю, што расчараванне ў Зяленскім можа яшчэ больш адштурхнуць украінскае грамадтва, украінскі народ ад зацікаўленасці і веры ў палітыку. Таму што Зяленскі абраны як раз як выказнік такога татальнага расчаравання ў тых палітыках, якія не здольныя думаць нацыянальнымі інтарэсамі, а толькі клапоцяцца пра сваю выгоду. І калі Зяленскі апынецца такім жа самым, то я думаю, што гэта можа быць вельмі моцным ударам.

Ён сёння мае вялікі давер з боку украінскага грамадства, але гэта надзвычай вялікая адказнасць, і ягоныя дзеянні, на маю думку, сведчаць, што ён можа быць не здольны гэтую адказнасць пацягнуць, і канешне, гэта негатыўна адаб’ецца і на Беларусі.

Цалкам размову з Аляксеям Янукевічам пра стаўленьне да ўкраінскіх падзеяў слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя: https://www.racyja.com/palityka/alyaksej-yanukevich-budze-vyalikae-rascha/

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.