Партыя БНФ » На Лідчыне на 27 ліпеня асьвяцілі крыж памяці паўстанцам 1863-га году
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Лідчыне на 27 ліпеня асьвяцілі крыж памяці паўстанцам 1863-га году

Дададзена 29.07.2019 1:20:08 | 396 праглядаў

Малітвай у паўстанцкай капліцы, асвяшчэннем новага крыжа на месцы пахавання, выступамі каля магілаў паўстанцаў і адкрыццём тэматычнай выставы адзначылі на Лідчыне дзень абвяшчэння Дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі 27 ліпеня. Арганізатарам мерапрыемства быў сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак.

Ва ўрачыстасьцях узялі ўдзел актывісты мясцовай суполкі БНФ, дэлегацыя кіраўніцтва Фронту з Менску на чале са старшынём Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым, сябры Руху салідарнасьці “Разам”, ПАГА “Рух “За Свабоду”, Тавaрыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ды актывісты іншых патрыятычных суполак.

EAe8HkrXYAEjyDFМерапрыемствы пачаліся з малітвы, якую правёў ксёндз Андрэй Радзевіч з Бярозаўкі. «Мясцовыя жыхары кажуць, што капліца, дзе мы зараз, памятае часы паўстання 1863-1864 гадоў, — адзначыў святар. — Гэтая імша за тых, хто загінуў за сваю Радзіму, аддаў сваё жыццё за гэта. Мы молімся, каб Бог дараваў ім нябёсы».

Працягнулі мерапрыемствы пад Голдава, дзе ксёндз асвяціў новы крыж на месцы пахавання паўстанцаў 1863-га году.

«Я не ведаю, на што спадзяваліся людзі, якія паўсталі супраць такой магутнай імперыі, на што быў іх спадзеў, але яны зрабілі свой выбар. Я перакананы ў тым, што іх ахвяра — гэта падмурак нашай сённяшняй незалежнасці. І мне хацелася б, каб мы былі не горшыя за гэтых герояў», — адзначыў сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак, выступаючы каля крыжа.

Ён закапаў да пахавання адмыслова прывезеную зямлю з магілы Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Гэтая ж цэрымонія прайшла і каля Крыжоў, дзе каля магілаў усталяваныя два крыжы і памятны знак у гонар паўстанцаў – паведамляе сайт ПАГА “Рух “За Свабоду”.

Удзельнікі мерапрыемства таксама наведалі выставу ў гонар паўстанцаў, дзе кіраўнік мясцовай суполкі ТБМ, сябра Сойму Партыі БНФ Станіслаў Суднік распавёў пра паўстанне 1863-1864 гадоў на Лідчыне. Там выступілі барды Зміцер Захарэвіч і Сяргей Чарняк.

67229166_2353097431477642_8921115968256606208_n

EAfOkTuWkAIPTUG

MFzqzYctTxA

67240104_2353097348144317_7445327078926319616_n

67175793_2353097194810999_4419714462198530048_n

67464330_2353096844811034_5114598896055615488_n

67330420_2353096731477712_683452880182575104_n

 

67451969_2353096968144355_5364365456364797952_n

67641552_2353097258144326_2316019388760719360_n

67232296_2353090831478302_7053253219715121152_n

67414148_2353090784811640_311304602618167296_n

67625812_2353090541478331_7121659374291910656_n

67294012_2353087848145267_9171626043239301120_n

67953913_2353087681478617_3070926042119012352_n

IMG_20190727_143023

IMG_20190727_143144

67357966_10214174597134961_5365245224580808704_n

IMG_20190727_180448

IMG_20190727_161814

Фатаздымкі Аляксея Янукевіча і Алены Таўстой, Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.