Партыя БНФ » Моладзь БНФ зьбірае подпісы за дэмантаж помніка Леніну ў Барысаве
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ зьбірае подпісы за дэмантаж помніка Леніну ў Барысаве

Дададзена 30.07.2019 10:06:34 | 228 праглядаў

Барысаўская гарадская арганізацыя Моладзі БНФ распачала збор подпісаў, каб прыбраць з галоўнай плошчы горада помнік Леніну.

borisovАктывісты арганізацыі стварылі петыцыю на анлайн пляцоўцы petitions.by, у якой адзначаюць, што лічаць немэтазгодным тое, што на цэнтральнай плошчы горада стаіць помнік Леніну. Петыцыю анлайн можа падпісаць кожны жадаючы.

Замест помніка бальшавісцкаму правадыру актывісты Моладзі БНФ прапануюць усталяваць на гэтым месцы помнік заснавальніку горада — князю Барысу:

Зусім не разумела, чаму на цэнтральнай плошчы нашага горада стаіць помнік чалавеку, які быў у нашай гісторыі ўсяго толькі каля 70 гадоў. Дый тое не па нашай волі. У.І. Ленін ніяк не звязаны з гісторыяй нашага горада і нават не быў там ні разу. Дык чаму павінен стаяць яму помнік на цэнтральнай плошчы нашага горада? Няўжо няма больш вартай фігуры для такога месца? Чаму б ні паставіць там помнік чалавеку, які непасрэдна звязаны з нашым горадам і з’яўляецца яго заснавальнікам, а менавіта князю Барысу?” — кажуць ініцыятары петыцыі.

У петыцыі маладыя актывісты адзначаюць, што для кагосьці гэты помнік мо і ёсць вартасцю, і менавіта таму прапануюць яго не знесці, а дэмантаваць і перанесці ў іншае месца: “Напрыклад, стварыць адкрытую пляцоўку за горадам, дзе можна паставіць гэты, дый не толькі гэты, помнік Леніну, і пляцоўку будзе прысвечана гэтаму перыяду нашай гісторыі, а нашыя вуліцы назваць у гонар выбітных прадстаўнікоў нашай краіны і нашага горада”, — адзначаюць актывісты барысаўскай Моладзі БНФ.

Актывісты спадзяюцца, што мясцовыя ўлады пазітыўна паставяцца да гэтай ініцыятывы і не будуць разглядаць яе “як варожую”. Бо, нягледзячы на розныя погляды, гісторыя горада і нашай краіны павінна аб’ядноўваць нас, і шанаваць трэба ўсе перыяды нашай гісторыі.

Падпісаць петыцыю анлайн можна цягам ближэйшых 27 дзён тут.

Паводле прэс-службы Моладзі БНФ

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.