Партыя БНФ » Абласны суд пакінуў у сіле прысуд сябру Сойму БНФ Вітольду Ашурку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Абласны суд пакінуў у сіле прысуд сябру Сойму БНФ Вітольду Ашурку

Дададзена 31.07.2019 4:12:02 | 323 праглядаў

30 ліпеня Гарадзенскі абласны суд прадказальна не задаволіў касацыйную скаргу актывіста Партыі БНФ з Бярозаўкі Вітольда Ашурка.

Суддзя Анатоль Заяц 10 хвілін у прысутнасці некалькіх журналістаў і праваабаронцаў зачытваў скаргу і матэрыялы справы, пасля чаго зрабіў 20-хвілінны перапынак.

З’явіўшыся зноў у залі суда, Заяц абвесціў сваю пастанову – пакінуць рашэнне Лідскага раённага суда правамоцным. Вітольд Ашурак на “разглядзе” скаргі не прысутнічаў – паведамляе рэгіянальны сайт “Гарадзенская Вясна“.

ditva_protest_0Нагадаем, што 17 чэрвеня бягучага году сябры Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак і Сяргей Пантус выйшлі да будынку Лідскага райвыканкаму з плакатам “Мёртвая Дзітва”, інфармуючы такім чынам жыхароў пра небяспеку для здароўя і звяртаючыся да мясцовай улады. Гэта адбылося таму, што на тэрыторыі Лідскага раёна адбылося надзвычайнае здарэнне, па-сутнасці экалагічная катастрофа.

Яшчэ 11 чэрвеня 2019 года стала вядома пра моцнае забруджванне ракі Дзітва і мор рыбы. Атручванне рэк Дзітва і Нёман адбылося праз зліў нечыстотаў з ачышчальных збудаванняў Лідскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аднак ніякіх інфармацыйных і іншых дзеянняў па папярэджанні насельніцтва пра небяспеку ўлады Лідскага раёна цягам 6 дзён (!) не зрабілі.

Мясцовая міліцыя склала на Сяргея Пантуса і Вітольда Ашурка пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні, а Лідскі раённы суд надзвычай хутка (ужо 20 чэрвеня) пастановай старшыні суда Вячаслава Мацука аштрафаваў кожнага на 10 базавых велічынь.

Вітольд Ашурак не пагадзіўся з рашэннем Лідскага раённага суда і падаў касацыйную скаргу ў абласны суд.

davПра пасяджэнне абласнога суда карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя распавядае праваабаронца Уладзімір Хільмановіч:

– Суддзя Анатоль Заяц канешне як звычайна выявіў карпаратыўную салідарнасць і прызнаў пастанову суддзі старшыні лідскага раённага суда законнай. Чыста фармальна гэта сапраўды быў пікет, але ў адміністрацыйным заканадаўстве ёсць пэўныя акалічнасці, пэўныя аспекты. Калі людзі папярэджваюць пра небяспеку іншых, то гэта можа трактавацца зусім іначай. Таму я перакананы, што тыя дзеянні, якія ажыццявілі Ашурак і Пантус, па сутнасці гэта быў сігнал SOS.

На думку праваабаронцы, актывісты павінны прайсці ўсе інстанцыі:

– Я мяркую, што варта канешне прайсці іншыя нацыянальныя інстанцыі, і на імя старшыні абласнога суда напісаць скаргу. Пасля, паколькі адказ загадзя вядомы, у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь таксама. Магчыма варта падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека, паколькі парушаюцца канстытуцыйныя правы. Права знаходзіцца на вуліцы гарантавана грамадзяніну Рэспублікі Беларусь артыкуламі Канстытуцыі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.