Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ выступіў у падтрымку пратэстаў у Расеі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ выступіў у падтрымку пратэстаў у Расеі

Дададзена 04.08.2019 10:49:47 | 1,222 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў выступіў на мітынгу за свабодныя выбары, што адбыўся ў суботу 3 жніўня ў расейскім Санкт-Пецярбургу.

Акцыя “Піцер за Маскву” была арганізаваная ў падтрымку пратэстаў у расейскай сталіцы: там днямі былі арыштаваныя сотні ўдзельнікаў мітынгаў пратэсту супраць зьняцьця з выбараў кандыдатаў, што выступаюць супраць карупцыйнага рэжыму расейскага прэзыдэнта Пуціна.

Беларускі палітык прыгадаў расейскім пратэстоўцам словы Папы Яна Паўла II: “Не бойцеся!”, якія той адрасаваў паняволеным народам.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў адзначыў, што сам хутка будзе вылучацца кандыдатам на выбарах у беларускі парлямэнт, якія будуць абвешчаныя неўзабаве. Пры гэтым ён падкрэсліў падабенства дыктатураў, якія ўсталяваныя ў дзьвух краінах:

EBC2lI1W4AAk5IkЯ – белорус, и для меня большая честь видеть перед собой сегодня столько свободных людей. У нас с вами очень разные страны, но, к сожалению, они становятся всё больше похожими. У нас так же, как и у вас, не допускают кандидатов к выборам, у нас так же, как и у вас, убивают политиков, у нас так же, как и у вас, на разрешённые акции протеста сгоняют невероятное количество спецсил, спецтехники, колючей проволоки“, – сказаў Вадзім Саранчукоў, скончыўшы сваю прамову словамі “Жыве Беларусь!” і “Россия будет свободной!”.

Выступ намесьніка старшыні Партыі БНФ быў сустрэты гучнымі апладысментамі. У выніку разам з замежнікам ўсе ўдзельнікі акцыі, якіх было каля 2,5 тысяч, скандавалі “Россия будет свободной” – паведамляюць расейскія СМІ.

На сцэне з прамовамі выступілі арганізатары мітынгу каардынатар руху «Прыгожы Пецярбург» Красімір Вранскi і кандыдат у муніцыпальныя дэпутаты Павел Чупрун. Выступалі і дэпутаты заканадаўчага сходу Пецярбурга Максім Рэзнік і Барыс Вішнеўскі, а таксама кандыдат у губернатары горада Надзея Ціханава. На акцыі былі затрыманыя каля дзесяці ўдзельнікаў.

Мітынг салідарнасці з маскоўскімі актывістамі праходзіў у той дзень, калі ў Маскве ізноўку пачалася масавая акцыя за сумленныя і свабодныя выбары і за допуск незалежных кандыдатаў да выбараў у Маскоўскую думу. У Маскве да вечара суботы былі затрыманыя амаль сямсот чалавек – паведамляе Радыё Свабода.

KMO_172264_00023_1_t218_175337

wx1080

AF608849-BD8D-43E7-8C92-2FB9483F835A_w1023_r1_s

photo_2019-08-03_18-43-20

photo_2019-08-03_18-43-23

67561218_10205784767014090_7100709043513065472_n

photo_2019-08-03_18-43-09

EBHiX6dW4AEy3oJ

EBHiX6MXoAAZzhz

Ingria

Фота: twitter Сямёна Захаряева, Радыё Свабода, “Форпост Северо-Запад

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.