Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: У Расеі казаў “Не бойцеся”, але сам быў здзіўлены
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: У Расеі казаў “Не бойцеся”, але сам быў здзіўлены

Дададзена 05.08.2019 10:23:35 | 263 праглядаў

Намеснік старшыні партыі БНФ Вадзім Саранчукоў выступіў на акцыі пратэсту ў расейскім Санкт-Пецербургу 3 жніўня з прамовай і прыгадаў словы папы Яна Паўла II: «Не бойцеся!», якія той адрасаваў паняволеным народам.

68245756_102057_2Беларускае Радыё Рацыя распытала беларускага палітыка пра ўражаньні ад наведваньня масавай акцыі ў Расеі.

– Мой выступ перш за ўсё быў скіраваны на тое, што так, мы вельмі падобныя, але мы розныя краіны, і ў сваім выступе я праводзіў паралелі, што, на жаль, мы можам адсочваць кальку пераносу падзеяў, што адбываліся ў Беларусі, калі на нас апрабоўвалі пэўныя сцэнары. І зараз гэта пераносіцца на Расею. Абсалютна ідэнтычныя сітуацыя з загінулымі палітыкамі. Абсалютна ідэнтычная сітуацыя з тысячамі затрыманых людзей. Абсалютна ідэнтычная сітуацыя з арганізацыяй выбараў, калі апазіцыйных кандыдатаў не дапускаюць, калі камісіі непадкантрольныя.

Вадзім Саранчукоў быў шакаваны тым, як працавалі расейскія “сілавікі”:

– Уражаны колькасцю супрацоўнікаў унутраных органаў, колькасцю спецтэхнікі, якая была сагнаная на нібыта дазволены мітынг. Калі проста перад вачыма перад пачаткам мерапрыемства ўсталёўваюць стацыянальныя вадамёты, падключаюцца да сістэмы водазабеспячэння горада. Гэта была відавочная акцыя запужвання, каб не дапусціць збору вялікай колькасці людзей. Звычайны чалавек, калі бачыць такія падрыхтоўкі, бачыць тысячы міліцыянтаў, тысячы амапаўцаў, калі расцягваюць калючы дрот, падганяюць вадамёты, падганяюць нейкі камаз для разбівання натоўпу, ён абсалютна натуральна пачынае баяцца.

Палітык на мітынгу завершыў прамову словамі «Жыве Беларусь!» і «Расея будзе вольнай!», аднак, на яго думку, пратэсты ў Расеі скончацца вельмі хутка сілавымі падаўленнямі.

67561218_10205784767014090_7100709043513065472_n

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.