Партыя БНФ » На Лідчыне адкрылася экспазіцыя, прысвечаная паўстанню 1863 года
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На Лідчыне адкрылася экспазіцыя, прысвечаная паўстанню 1863 года

Дададзена 06.08.2019 12:05:29 | 263 праглядаў

У вёсцы Дворышча Лідскага раёна распачала працу мастацкая экспазіцыя “Паўстанне 1863 года на Лідчыне”.

Размяшчаецца яна ў старажытным вадзяням млыне, аднаўленнем якога займаецца турыстычная фірма “Адрас лета”. Яна ўяўляе сабою збор матэрыялаў, дакументаў і фотаздымкаў, прысвечаных паўстанню і яго ўвекавечанню.

Па словах стваральніка экспазіцыі, лідскага краязнаўцы, сябры Сойму Партыі БНФ  Станіслава Судніка, гэтая экспазіцыя павінна стаць пачаткам Народнага музею паўстання 1863 года:

– Гэтая выстава – трэйлер будучага музею. Сёння ёсць рэальнасць у беларускага грамадства сваімі сіламі стварыць Народны музей паўстання, аказаць дапамогу творамі мастацтва, экспанатамі, грашыма (калі яны ёсць). Гэта павінна быць агульнанацыянальная экспазіцыя. Я звяртаюся да ўсіх, каму неабыякавае нашае мінулае, наша сучаснасць і нашая будучыня, – трэба гэтую ідэю падтрымаць. Гэты музей рэальна можа быць.

Першапачаткова планавалася, што гэтая экспазіцыя будзе размяшчацца ў адной са школаў Лідскага раёна, але ў апошні момант гэта зрабіць забаранілі мясцовыя ідэолагі. Цяпер жа яна будзе мець сталае размяшчэнне ў прыватным турыстычным комплексе “Вольны мельнік”, размешчаным на беразе ракі Жыжма у в. Дворышча.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле на сайце Беларускага Радыё Рацыя

IMG_20190727_172722

IMG_20190727_173825

IMG_20190727_175323

IMG_20190727_175334

IMG_20190727_183608

IMG_20190727_184028

IMG_20190727_184259

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.