Партыя БНФ » Лідэр БНФ не бачыць патрэбы фармаваць на парлямэнцкія выбары супольны сьпіс БНФ з кандыдатамі ад іншых партыяў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ не бачыць патрэбы фармаваць на парлямэнцкія выбары супольны сьпіс БНФ з кандыдатамі ад іншых партыяў

Дададзена 08.08.2019 3:34:12 | 193 праглядаў

Лідары апазіцыйных партыяў і рухаў заяўляюць, што іх структуры будуць вылучаць кандыдатаў у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указ аб прызначэнні парламенцкіх выбараў на 17 лістапада 2019 года.

Кастусёў 684Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у размове з belsat.eu падкрэсліў: у партыі цудоўна разумеюць, што выбараў у Беларусі няма, аднак гэтую палітычную кампанію трэба выкарыстаць для працы з насельніцтвам.

21 верасня адбудзецца з’езд Партыі БНФ, дзе і будуць вылучаны кандыдаты ў дэпутаты.

Цяпер ідзе фармаванне гэтага спісу:

«Нядаўна адбылося паседжанне паліткамісіі, мы папярэдне абмяркоўвалі патэнцыйны спіс кандыдатаў. На сённяшні дзень у спісе знаходзяцца больш за 90 сябраў Партыі БНФ», – кажа палітык.

Фармаваць супольны з іншымі апазіцыйнымі партыямі спіс кандыдатаў у дэпутаты БНФ не збіраецца. Паводле Кастусёва, супраца будзе абмежаваная кампаніяй па назіранню «Права выбару».

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч кажа, што кампанія «Гавары праўду» ўжо вядзе падрыхтоўку да выбараў. Сфармаваны нацыянальны выбарчы штаб «Гавары праўду», яго ўзначаліў Сяргей Вазняк.

«Мы пачалі рыхтавацца да кампаніі ўжо даўно. Мы правялі тры набору ў школу кандыдатаў. На дадзены момант мы маем трыццаць чалавек, якія пагадзіліся ўдзельнічаць у выбарах», – кажа лідарка кампаніі «Гавары праўду».

Караткевіч упэўнена, што парламенцкую кампанію прыхільнікі пераменаў мусяць выкарыстоўваць.

«Альтэрнатыва сёння запатрабаваная», – кажа яна.

Караткевіч кажа, што «Гавары праўду» не плануе ствараць супольны з іншымі апазіцыйнымі партыямі і рухамі спіс кандыдатаў, але кропкавую супрацу ў пытаннях агітацыі і назірання за выбарамі не выключае.

Беларускі нацыянальны кангрэс, лідарам якога з’яўляецца Мікола Статкевіч, яшчэ 3 жніўня прыняў заяву, у адпаведнасці з якой БНК «скарыстае парламенцкую кампанію для дасягнення сваіх мэтаў». Ключавымі тэмамі кампаніі будзе патрабаванне свабодных выбараў і змены ўлады, патрабаванне годнай працы за годны заробак для беларусаў, а таксама закрыцця БелАЭС.

Нагадаем, у Палаце прадстаўнікоў засядае 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў аднамандатных выбарчых акругах. Права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць зарэгістраваныя палітычныя партыі, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.