Партыя БНФ » Мінпрыроды падтрымала ініцыятыву праваабаронцы і сябры Сойму Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Мінпрыроды падтрымала ініцыятыву праваабаронцы і сябры Сойму Партыі БНФ

Дададзена 09.08.2019 10:46:00 | 305 праглядаў

Яшчэ ў далёкім 1993 годзе ў Смаргоні пачалі будаваць вадаём на рацэ Гервятка ў раёне вуліцы Кірава. Потым на 9 гадоў пра аб’ект забыліся. У 2003 годзе з нагоды святкавання 500-годдзя горада работы аднавіліся. Але зрабіць да юбілею будаўнікі не паспелі, а таму фінансаванне зноў было спынена. На гэты раз канчаткова. Такім чынам, аб’ект будуецца ўжо 26-ты год (!)

Алесь ДзергачоўЗ гэтай нагоды праваабаронца са Смаргоні і сябра Сойму БНФ Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з прапановай скаардынаваць дзейнасць органаў улады па забеспячэнні заканчэння будаўніцтва вадаёма.

У адказе ад 29.07.2019 намеснік міністра Андрэй Хмель паведаміў, што міністэрства падтрымлівае ініцыятыву ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў”.  З гэтай нагоды яно звярнулася ў Смаргонскі райвыканкам з прапановай разгледзець магчымасць уключэння мерапрыемстваў па будаўніцтве вадаёма на рацэ Гервятка у пералік рэгіянальных мерапрыемстваў, што зацвярджаюцца мясцовым Саветам дэпутатаў.
Ці будзе райвыканкам наступную чвэрць стагоддзя мірыцца з даўгабудам, які перажыў кіраванне ці не чатырох старшыняў выканкамаў горада і раёна? На гэта пытанне заяўнік чакае адказу ад сённяшняга кіраўніка раённай “вертыкалі” Генадзя Харужыка.

Слова за Смаргонскім райвыканкамам.

dzerhminpryrodyadkazvadaiom0719

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.