Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў: “Нам не хапае грамадзкага кантролю за ўладамі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў: “Нам не хапае грамадзкага кантролю за ўладамі”

Дададзена 10.08.2019 12:19:24 | 421 праглядаў

Штотыднёвік “Белгазэта” прапанаваў грамадзкім і палітычным дзеячам выказацца з нагоды стагоддзя (?) сыстэмы дзяржкантролю.

Прынамсі, сам камітэт дзяржкантролю перакананы што яму спаўняецца менавіта сто гадоў.

Рыгор КАСТУСЁӮ, старшыня Партыі БНФ:

Рыгор Кастусёў- Мне хацелася б большага кантролю за дзеяннямі ўладаў, за дзеяннямі чыноўнікамі з боку грамадства. Нам не хапае звычайнага грамадскага кантролю за дзейнасцю дзяржавы.

Давайце разгледзім толькі адзін прыклад. Буду казаць за сферу, у якой добра арыентуюся, – жыллёва-камунальная гаспадарка. Напрыклад, прынята рашэнне пра капітальны рамонт дома. Чыноўнік або група чыноўнікаў прымаюць рашэнне, што менавіта гэты дом у гэтым ці наступным годзе ставіцца на капітальны рамонт. Пасля рыхтуецца праектная дакументацыя, пад яе выдзяляюцца сродкі, даюцца грошы на правядзенне рамонту – і падрадная ці субпадрадная арганізацыя выконвае капітальны рамонт дома.

Але. У мяне заўсёды ўзнікае пытанне: чаму менавіта гэты, а не суседні дом пастаўлены на капітальны рамонт? Ніхто не ведае, паводле якіх крытэрыяў чыноўнікі прымаюць рашэнне па капітальным рамонце дома, або па яго эксплуатацыі, або по ягоным стане. У нас рашэнні прымаюцца кулуарна – ці то людзі пашумелі, ці то нейкі чыноўнік там жыве.

На капітальны рамонт дома выдзяляюцца пэўныя аб’ёмы сродкаў. Узнікаюць пытанні: чаму менавіта столькі грошай, як яны расходаваліся? Чаму жыхары дома, увесь час выдаткоўваючы грошы (праз жыроўкі) на капітальны рамонт дома, сабраўшы энную суму сродкаў, не ведаюць, як іхнія грошы выкарыстаныя? Ці іхнія грошы патрацілі на капітальны рамонт, ці грошы скралі, ці скіравалі на іншыя мэты?

І такіх пытанняў па рашэннях чыноўнікаў раённага, гарадскога, абласнога і нават цэнтральнага ўзроўню заўсёды процьма. Рашэнні прымаюцца без абмеркавання з грамадскасцю, а дзеянні, якія ўплываюць на жыццё грамадзян, прымаюцца без іхняга ўдзелу.

Сергей БАЛЫКИН, председатель Ассоциации малого и среднего предпринимательства:

- На самом деле, 4 тыс. проверок – не так и много. В стране действует порядка 300 тыс. субъектов хозяйствования – проверили только 1%.

Сами контролеры заявляют, что хорошо информированы о нарушителях закона и идут с проверками уже по признакам нарушений. В определенном смысле с такой версией можно согласиться, тем более что реально проверок стало меньше. Но, к сожалению, наше законодательство построено таким образом, что нарушения, пусть даже самые мелкие, найдутся в любом случае. Возьмем хотя бы делопроизводство. Казалось бы, кому плохо, что бланк отличается от официальной формы – в конце концов, это же мое дело. Но у нас все настолько зарегламентировано, что нарушения можно найти где угодно.

В стране не хватает контроля за чиновниками, руководителями, управленцами. «Запретите запрещать»: запретов и так слишком много, часто они носят абсурдный характер. Сколько бы ни проводилась в стране либерализация, все равно баланс прав и интересов смещен в сторону государства и чиновничества.

Юрась МЕЛЯШКЕВIЧ, сябра Сойму БНФ і намеснік старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры:

- Краіне вельмі неабходны інстытут па ахове спадчыны, якога не існуе ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Ліквідацыя такога інстытута прывяла да негатыўных наступстваў. Таму для мяне як для чалавека, які займаецца аховай спадчыны, такі інстытут з’яўляецца сэнсоўным. Хацелася б, каб ён насіў больш грамадскі характар, чым з’яўляўся яшчэ б адной фармальнай структурай з паўнамоцтвамі, якія дазваляюць выкарыстоўваць лозунг аховы спадчыны для прыкрыцця разнастайных праектаў, што руйнуюць нашу гісторыю і культуру.

Функцыя кантролю аховы спадчыны замацаваная за Міністэрствам культуры і аддзеламі і ўпраўленнямі культуры, якія створаны ў выканкамах. Але гэтыя структуры зай-маюцца аховай спадчыны некампетэнтна, бо не маюць дастатковай колькасці спецыялістаў адпаведнай кваліфікацыі і з неабходным досведам працы. Ва ўпраўленні аховы спадчыны Мінкультуры працуе да 10 чалавек, што яўна недастаткова для якаснай працы, а любы выканкам – што раённага, што абласнога ўзроўню – такіх спецыялістаў увогуле не мае.

Барыс ГАРЭЦКI, прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў:

Какого контроля  не хватает в стране?

- Адзінага кантролю, якога не хапае ў Беларусі, – кантролю грамадства за ўладай, за дзяржавай. Таго кантролю, які ў цывілізаваных грамадствах, развітых краінах з’яўляецца галоўным кантролем, калі грамадства кантралюе тых асобаў, якія кіруюць дзяржавай. У нас гэтага няма.

Затое ўсіх астатніх кантроляў у нашай краіне больш чым дастаткова. Можна з упэўненасцю казаць, што Беларусь у нашым рэгіёне – самая закантраляваная краіна, асабліва па колькасці кантралюючых арганізацый, інспекцый і ведамстваў. Не хапае толькі кантролю за дзяржавай, за беларускім кіраўніцтвам.

Владимир ДЕЛЕНДИК, основатель «Дариды»:

- Надо меньше контроля и больше доверия (смеется). Контроль нужен только государственным предприятиям – чтобы деньги не уходили на ветер, они должны вкладываться в дело и рационально. Сегодня весь бизнес прозрачный – ему контроль не нужен, должен действовать закон и только закон.

Сейчас вмешательства государства в бизнес практически нет. Проверяют только полностью нерадивых предпринимателей и бизнесменов: налоги надо везде платить. Я думаю, что контроль должен осуществляться. Но мониторинг должен проводиться через программы, интернет, то есть дистанционно. Меньше надо разъезжать по предприятиям, по учреждениям, по бизнесменам – только рейдовый контроль. Выявили, что предприятие или бизнес в течение года ведет себя неадекватно, только тогда нужно выехать на место и конкретно проверить субъект хозяйствования. Но, на мой взгляд, нынешние штаты контролирующих органов нужно сократить на 15-20%.

Паводле штотыднёвіка “Белгазета

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.