Партыя БНФ » Вольга Дамаскіна: Хачу, каб законы ў Беларусі разглядалі вачыма жанчын
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вольга Дамаскіна: Хачу, каб законы ў Беларусі разглядалі вачыма жанчын

Дададзена 12.08.2019 6:56:55 | 187 праглядаў

Вольга Дамаскіна прыйшла да ідэі нацыянальнага адраджэння, дзякуючы знаёмству з бардам Сержуком Сокалавым-Воюшам. Наваполацкая школьніца, якую бацькі вызвалілі ад вывучэння беларускай мовы, самастойна разбірала правілы і чытала творы беларускіх пісьменнікаў, пазнаёмілася з “фронтаўцамі” і сама неўзабаве ўступіла ў Партыю БНФ.

У 2016-м годзе Вольга Дамаскіна брала ўдзел у парламенцкіх выбарах. І была звольнена з працы падчас выбарчай кампаніі – адразу ж пасля абвяшчэння пра свой намер ісці ў дэпутаты. А дэпутаткай парламенту тады другі раз запар стала былая старшыня Полацкага савету народных дэпутатаў Наталля Гуйвік.

Вольга Дамаскіна, актывістка Партыі БНФ і  заснавальніца грамадска-культурнага цэнтру “ІніцыАрт”, разважае над перспектывамі ўдзелу ў сёлетніх парламенцкіх выбарах:

Вольга Дамаскіна– Калі я ўсё ж такі буду ўдзельнічаць у гэтых парламенцкіх выбарах, то мне тут хочацца прыгадаць нядаўнія словы Дональда Туска пра новае кіраўніцтва Еўрапейскай Камісіі: што Еўропа – гэта жанчына. Мне б хацелася, каб і пра Беларусь калісьці сказалі, што “Беларусь – гэта жанчына”. І я хачу, каб кожны закон, які прымаецца ў нашай краіне, разглядаўся перш за ўсё вачыма жанчын і дзяцей.

Вольга Дамаскіна распавяла, як беларуская мова мяняе свет – і навакольны, і асабісты. І падзялілася думкамі пра тое, чаму сёння так важна, каб у вырашэнні праблем дзяржаўнага ўзроўню самы чынны удзел бралі жанчыны?

Цалкам гутарку з Вольгай Дамаскінай слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.