Партыя БНФ » Ля кансуляту Беларусі ў Нью-Ёрку – мітынг супраць блюзнэрства ў Курапатах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ля кансуляту Беларусі ў Нью-Ёрку – мітынг супраць блюзнэрства ў Курапатах

Дададзена 13.08.2019 3:36:29 | 212 праглядаў

11 жніўня ў Нью-Ёрку перад будынкам, у якім месціцца Гэнэральны кансулят Рэспублікі Беларусь, прайшоў мітынг у падтрымку абаронцаў Курапатаў.

Акцыя сабрала 17 чалавек з ліку неабыякавых беларусаў, якія пражываюць у ЗША.

Як адзначаюць удзельнікі мітынгу, яго мэтай было прыцягнуць увагу да таго, што адбываецца ў Курапатах, дзе ўлады на чале з Лукашэнкам не жадаюць галосна прызнаць злачынствы камуністычнага рэжыму і праяўляюць наплявацельскае стаўленьне да памяці нявінна забітых НКУС і пахаваных у Курапатах людзей.

Мітынгоўцы трымалі ў руках адпаведныя плякаты на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

“Я лічу блюзнэрствам і здзекам са свайго народу дазвол пабудаваць на месцы расстрэлаў рэстаран. Цалкам падтрымліваю тых, у каго засталіся сілы пратэставаць з нагоды той ганьбы, што адбываецца цяпер у Курапатах. Такая мая пазыцыя” – сказаў адзін з арганізатараў акцыі, сябра БНФ  Аляксей Сманцар з Барысава.

2

3

1

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.