Партыя БНФ » БНФ ды іншыя партыі ладзяць супольнае назіраньне за выбарамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ ды іншыя партыі ладзяць супольнае назіраньне за выбарамі

Дададзена 13.08.2019 4:49:36 | 136 праглядаў

12 жніўня 2019 году, лідары кампаніі назірання “Права выбару-2019” распавялі на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, якія прамежкавыя вынікі дасягнутыя на гэты момант і на чым актывісты кампаніі сканцэнтруюцца ў наступныя тры месяцы парляманцкай выбарчай кампаніі.

68331344_2346069235507248_6606989191194607616_nКампанія партыйнага назірання за выбарамі “Права выбару”, якая паспяхова была праведзеная цягам некалькіх мінулых выбарчых цыкляў, будзе працягнутая. Восем дэмакратычных партыяў і арганізацыяў — АГП, БНФ, БСДП, БХД, “Зялёныя”, ПСП, Рух “За свабоду” і прафсаюз РЭП падпісалі новае пагадненне аб сумесным правядзенні мабілізацыйнай кампаніі ды актыўнага назірання на наступных выбарах.

“Права выбару” будзе татальна закрываць сваім назіраннем усе ўчасткі падчас датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў на 18 выбарчых акругах. Такім чынам, на больш чым 750 выбарчых участках шэсьць дзён будуць назіраць каля 2000 назіральнікаў. Менавіта такую колькасць актывістаў трэнэры кампаніі “Права выбару” падрыхтуюць мэтадалягічна, юрыдычна ды псыхалягічна да назірання на выбарчых участках.

Арганізацыі-заснавальнікі “Права выбару” вылучаць таксама 350 прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі — Вольга Кавалькова, Юры Губарэвіч, Ігар Барысаў, Рыгор Кастусёў, Мікалай Казлоў, Віталь Рымашэўскі і Алесь Сілкоў — распавялі таксама аб тых крытэрах, паводле якіх кампанія “Права выбару” будзе ацэньваць выбары ў Палату Прадстаўнікоў у 2019 годзе. У першую чаргу, будуць прымацца пад увагу 3 фактары: 1) вынікі фармавання выбарчых камісіяў, уключэнне ў склад камісіяў прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацыяў; 2) афіцыйныя дадзеныя па яўцы грамадзянаў на выбарчыя ўчасткі, ці будуць яны падцьвярджацца вынікамі падліку назіральнікаў “Права выбару”; 3) празрысты падлік бюлетэняў, магчымасць для назіральнікаў бачыць працэс падліку бюлетэняў зблізку без перашкодаў.

З пачатку сакавіка гэтага году лідары кампаніі “Права выбару” у сваіх раёнах праводяць сацыяльныя ды мабілізацыйныя кампаніі, падчас якіх адбываецца рэкрутынг патэнцыйных назіральнікаў з шэрагаў грамадзкі актыўных грамадзянаў. На гэты момант ужо 1300 чалавек запісаліся назіральнікамі ў спісы кампаніі “Права выбару”.

Рыгор КастусёўСтаршыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

“Сапраўдных выбараў няма. Мы ідзём у кампанію, каб паказаць усяму свету, што ў нас сапраўдных выбараў няма. 80% насельніцтва разумее, што выбараў няма, гэта дзякуючы нашай кампаніі”.

ЦВК на пасяджэньні 29 траўня адмовілася ўключаць у мэтадычныя рэкамэндацыі для сяброў участковых выбарчых камісій прапановы, якія распрацавала «Права выбару»: у прыватнасьці, дазволіць фота- і відэаздымкі на участках для галасаваньня падчас падліку галасоў, а таксама дэманстраваньне бюлетэня і абвяшчэньне выніку.

Разам з тым, як стала вядома нядаўна, ЦВК Беларусі зьняла забарону для назіральнікаў рабіць фота на выбарчых участках. Старшыням участковых камісій рэкамэндавана загадзя вызначаць месца, зь якога можна будзе фатаграфаваць, і абазначыць яго указальнікам з надпісам «Месца для фатаздымкі».

Права выбару-2019 — гэта:

8 арганізацыяў
18 кандыдатаў
18 акругаў татальнага назіраньня
1500 назіральнікаў
7 зьменаў у выбарчы кодэкс

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.