Партыя БНФ » У Лідзе прайшоў сход раённай арганізацыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Лідзе прайшоў сход раённай арганізацыі БНФ

Дададзена 14.08.2019 12:06:30 | 429 праглядаў

У Лідзе прайшоў сход сябраў раённых суполак Партыі БНФ і грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”.

На сходзе былі вылучаныя дэлегаты на пазачарговы з’езд партыі, дзе будуць разгледжаныя пытанні ўдзелу ў парламенцкіх выбарах і вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты.

Гаворыць кіраўнік лідскай раённай структуры Партыі БНФ Сяргей Пантус:

Сяргей Пантус (2)– Зацвердзілі прэтэндэнтаў, якія пойдуць у кандыдаты на парламенція выбары. Гэта буду я – Сяргей Пантус па 55-й Лідскай акрузе, а па 56-й будзе балатавацца Вітольд Ашурак. 56-я – гэта Дзятлаўская акруга. Зацвердзілі дэлегатаў на пазачарговы з’езд партыі, які будзе вылучаць усіх кандыдатаў ад БНФ на выбары. Выбралі кандыдатаў-прадстаўнікоў у акруговыя камісіі.

Пазачарговы ХIХ з’езд Партыі БНФ адбудзецца 21 верасьня. 17-га лістапада ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Паводле Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.