Партыя БНФ » Ірына Амельянчук: “Улада штурхае людзей да ад’езду, і краіна губляе будучыню”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ірына Амельянчук: “Улада штурхае людзей да ад’езду, і краіна губляе будучыню”

Дададзена 16.08.2019 2:30:15 | 238 праглядаў

Абласны горад Берасце, які мяжуе з тэрыторыяй Эўразвязу, пакідаюць маладыя, здаровыя людзі, лепшыя спецыялісты. Пра гэтую праблему карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя размаўляе з Ірынай Амельянчук, якая будзе вылучаная Партыяй БНФ у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Берасця.

Ірына АмельянчукБерасцейцы не задаволены жабрацкімі заробкамі, за якія немагчыма дастойна ўтрымліваць свае сем’і, кажа сябра партыі Беларускі Народны Фронт Ірына Амельянчук:

– Едуць усе, хто можа з’ехаць. У мяне складваецца такое ўражанне. Мы страчваем людзей актыўнага зрэлага ўзросту і моладзь. І тым самым мы страчваем нашу будучыню. Нашу будучыню мы аддаем чужым людзям. Мае калегі з’ехалі на вельмі брудную, непрыстыжную працу для таго, каб пракарміць сваю сям’ю. Бо пракарміць сям’ю тут на свой заробак чалавек, які валодае розумам і працавітасцю, не можа.

Паводле Ірыны Амельянчук, з падвышэннем пенсійнага ўзросту з працаўладкаваннем або заменай працы нашмат пагоршала, асабліва для тых, каму за 45. Кожны працадаўца хоча наймаць маладых і здаровых. Пакуль нейкіх разумных рашэнняў для пераадолення гэтага крызісу не назіраецца.

Цалкам матэрыял можна праслухаць у далучаным файле на сайце Беларускага Радыё Рацыя. 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.