Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Старыя схемы на выбарах не працуюць”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Старыя схемы на выбарах не працуюць”

Дададзена 17.08.2019 12:02:04 | 565 праглядаў

Гарадзенскі палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў плануе прыняць удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія адбудуцца ў лістападзе 2019 года. У інтэрвію Беларускаму Радыё Рацыя палітык паабяцаў прадставіць на выбарах інавацыйныя падыходы.

Палітык лічыць, што ў будучых выбарах старыя схемы выбараў не будуць спрацоўваць:

IMG_20190726_174954– Ранейшыя схемы, па якіх праходзілі гэтыя кампаніі, па якіх мы як апазіцыя ўдзельнічалі ў гэтых кампаніях, не спрацоўвалі. Тыя выступы па тэлебачанні, на якія разлічваюць, яны не граюць значнай ролі. Так, канешне, мы праводзім назіранні, мы можам пацвердзіць, што не было там, дапусцім, яўкі альбо нейкія фальсіфікацыі дадатковыя выкрыць. Але на выхадзе гэта ўсё не дае канчатковага выніку, не дае адказу людзям: хто мы як альтэрнатыва і што рабіць у гэтай сітуацыі.

На думку Вадзіма Саранчукова, удзел у выбарах мусіць быць на 100%, а не толькі для таго, каб «засвяціцца»:

– Мы доўга рыхтаваліся, больш за тры гады. Мы распрацавалі ўнікальную для Беларусі схему, па якой у Гародні пройдзе гэтая кампанія. На пачатку наступнага тыдня мы гэтую схему прадставім з удзельнікамі. Мне падаецца, што ігнараваць кампанію, у любым выпадку, – не варыянт. Мне падаецца, што працаваць у гэтую кампанію трэба максімальна, з разлікам на эфектыўнасць і вынік. Але, калі гэта проста «засвяціцца», мне ўжо гэта не цікава – сказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Ужо на наступных тыдні Вадзім Саранчукоў плануе паказаць грамадству і СМІ сваю новую каманду, у якой, па словах палітыка, будзе шмат цікавых асобаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.