Партыя БНФ » ХХІІ футбольны турнір на кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі прайшоў у Менску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


ХХІІ футбольны турнір на кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі прайшоў у Менску

Дададзена 18.08.2019 12:09:33 | 373 праглядаў

17 жніўня ХХІІ турнір на Кубак свабоды памяці Генадзя Карпенкі зноў сабраў на футбольным полі незалежных журналістаў і грамадскіх актывістаў. У жыцці яны аднадумцы, але тут адзін аднаго не шкадуюць.

davУ турніры, які традыцыйна зьбірае футбольныя дружыны палітычных партый і грамадзкіх арганізацыяў, сёлета ўзялі ўдзел шэсьць камандаў: АГП, БНФ, БСДП, Руху за свабоду, “Беларускага руху” і зборная журналістаў БАЖ. Менавіта каманда журналістаў і стала ў чарговы раз уладальнікам кубку: каманда БНФ была адзінай, хто здоліў сёлета абыграць зборную журналістаў – лік нашага двубою з лідэрам 4:2.

Зборная журналістаў ёсьць рэкардсменам турніру – яе гульцы ў восьмы раз узнялі над галавой пачэсны трафэй. Футбалісты БНФ чатыры разы перамагалі ў турніры – у 2000, 2007, 2008 і 2017 гадах. Тройчы турнір выйгравала каманда АГП, двойчы – Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” (былыя камуністы) і “Беларускага руху”, па адным разе – зборная фонду імя Карпенкі, зборная сацыял-дэмакратаў і каманда Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ.

Сёлета турнір на Кубак Свабоды прайшоў у 22-гі раз. На самым пачатку палітык Генадзь Карпенка прымаў у ім актыўны ўдзел. Пасьля яго заўчаснай сьмерці ў 1999 годзе турнір стаў насіць яго імя. Каманда БНФ зьяўляецца разам з камандай Аб’яднанай грамадзянскай партыі сталым удзельнікам турніру, які браў удзел ва ўсіх спаборніцтвах.

Турнір ладзілі яшчэ пры жыцці былога віцэ-спікера Вярхоўнага Савету Генадзя Карпенкі. Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паспеў пагуляць з ім разам. У той камандзе быў і Віктар Ганчар: “Яны гулялі за каманду АГП, прычым дастаткова паспяхова. Мы былі чэмпіёнамі. Спачатку гэта быў Кубак свабоды, прысвечаны чарговай гадавіне прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці. А пасля таго, як здарылася трагедыя з Генадзем Карпенкам, улічваючы тое, што ён быў адным з натхняльнікаў турніру, мы назвалі Кубак свабоды імем Генадзя”, – узгадвае Анатоль Лябедзька ў рэпартажы тэлеканалу Белсат.

Цяпер на турніры памяці Генадзя Карпенкі гуляюць у тым ліку людзі, якім на момант ягонай смерці было два ці тры гады. Пра яго не толькі памятаюць былыя паплечнікі, пра яго ведае і новае пакаленне.

1Звярнулі на сябе ўвагу і хлопцы з каманды БНФ, якія, дарэчы, гулялі ў фірмовых цішотках Белсату на падтрыманне акцыі «Беларускамоўны». У 2019 годзе у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, сярод  пунктаў будуць пытанні (нумар 12 і 13) і пра родную мову. Адказ мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага народу. Вынікамі перапісу мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы паўнавартасная нацыя, вартая зацікаўлення і павагі з боку іншых нацыяў свету.

“Увосень будзе перапіс насельніцтва. Там ёсць такое цікавае і сімвалічна важнае пытанне наконт роднай мовы. Пытанні сфармуляваныя крыху слізка, і гэта можа выклікаць дастаткова неадназначныя адказы сярод насельніцтва. Адпаведна, мы вырашылі акцэнтаваць на гэтым увагу і паспрыяць таму, каб беларуская нацыя адказвала на гэтае пытанне дастаткова адназначна”, – кажа Юрась Адамовіч з каманды Партыі БНФ.

IMG-a6c6da5b760a0022444eafd7419916ad-V

IMG-b5daea200609ad7ec350a2e89fe82aa8-V

dav

dav

68933502_2642980749087502_3314365041859362816_o

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.