Партыя БНФ » У Слоніме паўстаў помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме паўстаў помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу

Дададзена 22.08.2019 9:34:54 | 582 праглядаў

У чацвер, 22 жніўня, у Слоніме на плошчы Леніна быў усталяваны помнік канцлеру Вялікага Княства Літоўскага, былому слонімскаму старасту Льву Сапегу. Помнік вельмі шыкоўна ўпісаўся ў скверык і ўпрыгожыў старажытны горад.

Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 1 верасня на Дзень беларускага пісьменства і друку – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Помнік Льву Сапегу прывезлі з Менску. Устаноўкай помніка кіраваў народны мастак Беларусі, адзін з аўтараў праекта Іван Міско. Падчас устаноўкі помніка прысутнічала шмат журналістаў і слонімцаў, якія фатаграфавалі гэты гістарычны момант для горада. За ўстаноўкай помніка назіраў таксама старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч.

IMG_8649

IMG_8643

IMG_8644

IMG_8645

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.