Партыя БНФ » Праваабаронцы за свабодныя выбары: Хто балатуецца ў Палату прадстаўнікоў ад Гародні?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Праваабаронцы за свабодныя выбары: Хто балатуецца ў Палату прадстаўнікоў ад Гародні?

Дададзена 24.08.2019 12:03:16 | 215 праглядаў

Прадстаўнікі апазіцыйных палітычных рухаў і партый Гарадзеншчыны распавялі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” наконт сваіх планаў на бягучыя парламенцкія выбары.

Вадзім Саранчукоў 2017“Беларускі Народны Фронт бярэ ўдзел у выбарах і гарадзенская структура таксама, – тлумачыць кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ, намеснік старшыні партыі Вадзім Саранчукоў. – Але гаварыць зараз за ўвесь выбарчы перыяд крыху зарана. Трэба ісці ад этапу да этапу, карэктуючы свае дзеянні ў залежнасці ад сітуацыі. Зараз мы канцэнтруемся на камісіях. Пасля будзем глядзець, якім шляхам нам ісці далей”.

24 жніўня БНФ праводзіць чарговы Сойм, на якім будуць разглядацца бягучыя пытанні па выбарах, у тым ліку будуць вылучаныя прадстаўнікі ў акруговыя выбарчыя камісіі.

У гэты ж дзень Цэнтральная рада пройдзе і ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадзе (БСДГ). І там галоўнай будзе выбарчая тэматыка.

Складаную сітуацыю перад выбарамі ў Гарадзенскай структуры АГП не хавае кіраўнік Гарадзенскай гарадской арганізацыі гэтай палітычнай партыі Уладзімір Пруднікаў.

“Мы рыхтаваліся да гэтых выбараў і галоўную стаўку рабілі на нашага абласнога кіраўніка Мікалая Саляніка. І як на кандыдата, і як на лідара, які павядзе за сабой іншых. У яго быў не толькі высокі аўтарытэт у арганізацыі, але і вельмі вялікая актыўнасць, якая давала надзеі на тое, што за ім і за нашымі ідэямі пойдуць не толькі партыйцы, але і іншыя гарадзенцы, – тлумачыць Уладзімір. – На жаль, так сталася, што Мікалай Салянік выключаны з партыі за тое, што увайшоў у БНК. З яго выключэннем з АГП гарадзенская структура нязгодна. Зразумела, што такая сітуацыя не ўзмацняе партыйную актыўнасць, асабліва ў выбарчы перыяд.

Сам Мікалай Салянік працягвае удзел у выбарчай кампаніі, толькі ўжо ў іншым аб’яднанні, з-за якога і ўзніклі ў яго праблемы з мінскім кіраўніцтвам АГП.

«Мы стараемся аб’яднаць пэўныя сілы вакол сябе. Зразумела, што ёсць такая пляцоўка як сацыял-дэмакраты. Мы плануем супрацоўнічаць і з хрысціянскімі дэмакратамі, і з іншымі, хто захоча ісці разам з намі і падзяляе нашы погляды. Да канца раскрываць нашыя планы яшчэ рана, але зараз у выбарчай кампаніі мы бярэм удзел”.

Лідар хрысціянскіх дэмакратаў Гародні Яўген Дудкін таксама нешматслоўны: “Магу сказаць, што я іду на выбары. Астатняе агучым неўзабаве”.

Прадстаўнікі структур, якія не могуць зарэгістравацца, таксама не хваляцца вялікай колькасцю кандытатаў. Ім застаецца вылучацца толькі зборам подпісаў як незалежным кандыдатам. Зрэшты, некаторыя партыйцы, якія маюць права вылучацца ад сваіх партый, паралельна плануюць збіраць подпісы, каб мець непасрэдны кантакт з выбаршчыкамі.

Можна ўжо сказаць з упэўненасцю, што дэмакратычная апазіцыя Гарадзеншчыны на гэтых выбарах будзе прадстаўлена не ў самым вялікім складзе, у параўнанні з мінулымі выбарамі, але яна будзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.