Партыя БНФ » Улады запыталі ў БНФ дадзеныя пра асобаў, што вылучаюцца ў выбаркамы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Улады запыталі ў БНФ дадзеныя пра асобаў, што вылучаюцца ў выбаркамы

Дададзена 23.08.2019 12:55:11 | 377 праглядаў

Партыя БНФ атрымала ад Віцебскага аблвыканкама пісьмовы запыт пра “дзелавыя і асабістыя якасьці” асобаў, якіх партыя плянуе вылучыць у склад акруговых выбарчых камісіяў. Арганізацыйнае ўпраўленьне аблвыканкама “просит заблаговременно направить информацию о деловых и личных качествах лиц, выдвигаемых в состав комиссий”. Вядома, што падобныя лісты атрымалі і іншыя партыі.

Зварот уладаў камэнтуе старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

Віцебск - камісіі-       Гэтая “просьба” ўладаў не заснаваная на законе. Вылучэньне ў склад акруговых камісій прадстаўнікоў партыі магчымае толькі адным дакументам – пратаколам пасяджэньня кіруючага органа партыі. БНФ заўжды пазначае ў партаколах вылучэньня зьвесткі пра адукацыю і досьвед нашых прадстаўнікоў.

Шмат хто з нашых партыйцаў мае грунтоўны досьвед назіраньня за выбарамі ў іншых краінах, дзе галасы выбаршчыкаў сапраўды лічаць. Таму нашыя вылучэнцы недаспадобы мясцовым уладам.

Відавочна, што патрабаваньне прадставіць нейкія дадатковыя дакументы, апроч тых што прадугледжаныя Выбарчым кодэксам, ёсьць яскравай праявай звычайнага для ўладаў стаўленьня да выбараў. Для іх фармаваньне выбарчых камісій мае значэньне не як палітычная працэдура, пакліканая зябясьпечыць празрыстацьсь выбараў і давер нацыі да будучых вынікаў выбараў.  Улады хочуць стварыць бачнасьць плюралізму, захаваўшы поўны кантроль адміністрацыі за працэдурай, каб зябсьпечыць патрэбны ўладам вынік.

Паводле закону, выбарчыя камісіі фармуюцца на сумесных пасяджэньнях прэзыдыюмаў выканкамаў і абласных саветаў. Але на практыцы мы бачым што гэтыя органы не абмяркоўваюць на пасяджэньнях прапанаваныя кандыдатуры, не разглядаюць пытнаьне пра неабходнасьць забясьпечыць у складзе камісіяў прадстаўніцтва апазыцыі. Фактычна акурат арганізацыйны аддзел фармуе персанальны склад камісій задоўга да фармальнай працэдуры. Гэта яскравы прыклад кіраванасьці выбарчага працэсу ў Беларусі.

Мы не зьбіраемся палягчаць працу віцебскаму арганізацыйнаму аддзелу выканкама з той прчыны, што ягоная праца ў гэтай частцы не ёсьць прадугледжанай законам працэдурай. Усе зьвесткі пра нашых вылучэнцаў, таксама як і іншыя пытаньні датычна складу акруговых камісіяў, павінныя пасьля 30 жніўня абмяркоўвацца ўпаўнаважанымі органамі – прэзыдыюмамі мясцовых уладаў.  

Натуральна, ніякіх не прадугледжаных законам папярэдніх дадзеных мы прадстаўляць не будзем. БНФ прадставіць да 30 жніўня ў выканкам пратаколы аб вылучэньні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі, у якіх будуць дадзеныя пра ўсе іх дзелавыя і асабістыя якасьці. У тым ліку пра намер недапусьціць парушэньняў выбарчага заканадаўствафальсіфікацыяў ды іншых незаконных маніпуляцыяў падчас выбараў.

Вылучэньне прадстаўнікоў Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”  у склад акруговых выбарчых камісіяў адбудзецца 24 жніўня на чарговым пасяджэньні Сойма БНФ. Папярэдне паводле прадстаўленьня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, па Віцебскай вобласьці ў склад камісіяў заплянаванае вылучэньне шасьці прадстаўнікоў.

Падчас мінулых выбараў у палату прадстаўнікоў шостага скліканьня ў 2016 годзе, у склад акруовых камісіяў па краіне ад Партыі БНФ было вылучана 27 чалавек, але толькі пяцёра з іх былі ўключаныя ў склад камісіяў. Ніводная з судовых скаргаў, пададзеных на неўключэньне прадстаўнікоў партыі ў склад камісіяў, не была задаволеная: нават у тыхз выпадках, калі ў склад камісіяў уключаліся прадстаўнікі лаяльных уладам аб’яднаньняў, чыё вылучэньне адбывалася з грубымі парушэньнямі нормаў выбарчага кодэкса. Напрыклад, тады ў камісіях працавалі прадстаўнікі Саюза жанчын і Беларускага аб’яднаньня вэтэранаў, якія не прадставілі пратаколаў пра сваё вылучэньне ў склад камісій.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.