Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Партыя БНФ гатовая да выбарчай кампаніі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Партыя БНФ гатовая да выбарчай кампаніі”

Дададзена 27.08.2019 12:02:46 | 314 праглядаў

У Менску адбыўся чарговы сойм Партыі БНФ, а таксама грамадcкай арганізацыі БНФ. Абмеркаваныя пытанні ў асноўным тычыліся кампаніі па выбарам у Палату прадстаўнікоў.

Быў зацверджаны спіс кандыдатаў для працы ў акруговых, абласных і Менскай гарадской выбарчых камісіях.

Па словах кіраўніка партыі Рыгора Кастусёва, таксама было разгледжана пытанне аб выбарчай платформе на будучую кампанію, дзе даюцца рэкамендацыі, з якімі тэзамі кандыдатам ад Партыі БНФ ісці да людзей

Рыгор Кастусёў 07Партыя БНФ гатовая да выбарчай кампаніі. Яна ідзе ў гэтую выбарчую кампанію не на выбары, бо мы разумеем, што спісы дэпутатаў ужо гатовы, спісы дэпутатаў ужо зацверджаны. І там, у гэтых спісах, месца для сяброў Партыі БНФ няма. А мы ідзём для таго, каб данесці пазіцыю Партыі БНФ выбаршчыкам нашай краіны, каб данесці да выбаршчыкаў пра тое, як адбываюцца выбары, як адбываюцца фальсіфікацыі. Ужо працэнтаў 80 людзей нарэшце разумеюць, што выбары адбываюцца праз фальсіфікацыю, а сапраўдных выбараў няма. 

Таму галоўная задача Партыі БНФ — данесці людзям праўду і аб выбарах, і аб сітуацыі ў краіне, — кажа Рыгор Кастусёў.

Таксама на сойме была прынята заява аб тым, што прызначэннем новых выбараў парушана беларускае заканадаўства. Тэрмін працы дзеючай Палаты прадстаўнікоў скарочыны амаль на год і гэта фактычна датэрміновы роспуск, ніяк не абгрунтаваны законам. Партыя БНФ лічыць, што дэпутатам палаты прадстаўнікоў варта звярнуцца з гэтай нагоды ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.