Партыя БНФ » Партыя БНФ вылучыла ў Гародні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Партыя БНФ вылучыла ў Гародні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі

Дададзена 28.08.2019 12:02:39 | 366 праглядаў

У Гародні намеснік старшыні Партыі БНФ і кіраўнік мясцовай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў падаў шэсць пратаколаў у абласны выканаўчы камітэт пра вылучэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі прадстаўнікоў Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”.

саранчукоў2– Было здадзена шэсць пратаколаў – гэта па адным чалавеку на выбарчую акругу. Будуць яшчэ данесеныя падпісныя лісты, бо ёсць яшчэ людзі, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў. На гэтым этапе сітуацыя такая. Фармаванне камісій завершыцца 30-га чысла. 31-га па папярэдніх звестках будзе пасяджэнне аблвыканкаму і абласнога савету, дзе будуць сфармаваны акруговыя выбарчыя камісіі. Будзе ўжо прынамсі першы маячок таго, як праходзіць кампанія – сказаў Вадзім Саранчукоў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Рашэнне пра вылучэнне прадстаўнікоў Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” у акруговыя і абласныя камісіі было прынятае на Сойме, які адбыўся 24 жніўня. Вылучэне ва ўчастковыя камісіі будзе адбывацца пазней, у тэрмін да 29 верасня.

У суботу 31-га жніўня Вадзім Саранчукоў, як прадстаўнік Партыі БНФ, будзе прысутнічаць на фармаванні акруговых выбарчых камісій у Гарадзенскім абласным выканаўчым камітэце. 17-га лістапада сёлета паводле ўказа Лукашэнкі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пройдуць амаль на год раней за планаваны тэрмін.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.