Партыя БНФ » Ці дапаможа апазіцыі перамагчы на выбарах адстаўка Ярмошынай? – дыскутуюць Анатоль Лябедзька і Ільля Дабратвор
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ці дапаможа апазіцыі перамагчы на выбарах адстаўка Ярмошынай? – дыскутуюць Анатоль Лябедзька і Ільля Дабратвор

Дададзена 31.08.2019 12:41:10 | 320 праглядаў

Ці залежаць ад старшыні ЦВК вынікі выбараў і ці зможа яе адстаўка змяніць сітуацыю? Ці існуе методыка, з дапамогай якой можа перамагчы на выбарах прадстаўнік дэмакратычнай апазіцыі? Няўдзел ці ўдзел апазіцыі ў выбарах працуе на “легітымізацыю рэжыму”?

dsc_7739На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця “Еўрапейскі дыялог” экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і кіраўнік мінскай раённай арганізацыі БНФ Ілля Дабратвор.

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька стварыў петыцыю з патрабаваннем адстаўкі старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Пераважная большасць і палітыкаў, і палітолагаў падтрымала гэтую ініцыятыву. Але не ўсе. “Замяні Ярмошыну на любога іншага чалавека, і нічога не зменіцца — так пабудаваная сістэма”, — напісаў пасля сустрэчы з Ярмошынай праваабаронца Павел Левінаў. Такога ж меркавання прытрымліваецца і шэраг іншых палітыкаў.

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.