Партыя БНФ » Сябра Сойму Партыі БНФ Павал Батуеў распавёў у этэры Эўрарадыё пра тое, чаму ў Салігорску выступаюць супраць будаўніцтва новай царквы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму Партыі БНФ Павал Батуеў распавёў у этэры Эўрарадыё пра тое, чаму ў Салігорску выступаюць супраць будаўніцтва новай царквы

Дададзена 29.08.2019 9:56:10 | 227 праглядаў

За чатыры дні жыхары Салігорска сабралі тысячу подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў лесапарку побач з новым мікрараёнам № 21. Аўтары петыцыі сцвярджаюць, што ў горадзе ўжо цяпер ёсць па адным прыходзе на кожныя 20 тысяч насельніцтва, што з’яўляецца найбольшым паказчыкам ва ўсёй Беларусі, таму яшчэ адна царква — тым больш у зялёнай зоне — не патрэбная. Аднак у БПЦ адмаўляцца ад будаўніцтва не збіраюцца.

dsc_0620_1Чаму будаўніцтва новай царквы выклікала такое абурэнне ў жыхароў Салігорска? Ці сапраўды гэтым будаўніцтвам незадаволеная большасць жыхароў або супраць выступае невялікая колькасць незадаволеных? Ці праводзіліся ў горадзе грамадскія слуханні з нагоды будаўніцтва царквы? Што будуць рабіць праціўнікі будаўніцтва, калі ні мясцовыя ўлады, ні кіраўніцтва БПЦ не пажадае прыслухацца да іх меркавання?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў адзін з ініцыятараў стварэння петыцыі супраць будаўніцтва праваслаўнага храма ў зялёнай зоне жыхар Салігорска і сябра Сойму Партыі БНФ Павал Батуеў.

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.