Партыя БНФ » Фармаванне выбарчых камісіяў: першы іспыт на дэмакратыю для ўладаў?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Фармаванне выбарчых камісіяў: першы іспыт на дэмакратыю для ўладаў?

Дададзена 31.08.2019 9:14:08 | 406 праглядаў

Ці змогуць апазіцыйныя партыі ды рухі кантраляваць хаду парламенцкіх выбараў? Гэта залежыць ад таго, колькі іхных прадстаўнікоў улады ўлучаць у склад акруговых выбарчых камісіяў. Сёння – апошні дзень падачы заявак. І з ім завяршаецца першы этап выбарчай кампаніі.

Янукевіч Белсат РазмоваАкруговыя выбарчыя камісіі маюць быць сфармаваныя ў 110-ці акругах па ўсёй краіне, а таксама тэрытарыяльныя – у Менску і шасці вобласцях, агулам 117 камісіяў.

Магчымасці не ўлучаць у склад камісіяў прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партыяў даюць адвольныя крытэры адбору кандыдатаў. Мінулымі гадамі гэта былі тэрміны падачы спісаў, сёлета – асабістыя якасці кандыдатаў, кажуць у Партыі БНФ.

«У Віцебскай вобласці нават запрасілі характарыстыкі ад партый на вылучэнцаў, каб мы, нібыта, абгрунтавалі, чаму гэтыя людзі годныя быць чальцамі камісій. На жаль, мы разумеем, што наўрад ці ўлады сапраўды шукаюць годных чальцоў выбарчых камісій», кажа старшыня партыі Аляксей Янукевіч у размове з карэспандэнтам тэлеканалу Белсат.

Апазіцыйныя палітыкі таксама спадзяюцца на справядлівыя ацэнкі хады першага этапу выбарчай кампаніі з боку Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе, адмысловая камісія якой цяпер працуе ў Беларусі.

«Мы спадзяемся, што застануцца ацэнкі БДІПЧ АБСЕ ўмоваў і хады выбарчай кампаніі сумленнымі, і калі выявяць парушэнні, то яны іх зафіксуюць і адлюструюць у сваіх справаздачах. І тады перад нашымі заходнімі суседзямі і Еўразвязам таксама будзе тэст на падвоеныя стандарты», працягвае Аляксей Янукевіч.

У панядзелак, 2-га верасня, абвесцяць вынікі першага этапу выбараў: чальцы якіх партыяў і рухаў увойдуць у склад акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісіяў.

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.