Партыя БНФ » Канстанцін Смолікаў пераабраны кіраўніком Віцебскай арганізацыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Канстанцін Смолікаў пераабраны кіраўніком Віцебскай арганізацыі БНФ

Дададзена 03.09.2019 12:08:18 | 321 праглядаў

У Віцебску 31 жніўня адбылася абласная справаздачна-выбарная канфэрэнцыя абласной структуры Партыі БНФ, удзельнікі якой пераабралі Раду Віцебсскай абласной арганізацыі партыі, абралі кіраўніка абласной арганізацыі і вызначыліся з дэлегатамі на перадвыбарчы зьезд партыі, які неўзабаве пройдзе ў Менску.

СмолікаўУ выніку адкрытага галасаваньня склад абласной Рады быў павялічаны з 9 да 11 чалавек. А кіраўніком Рады і, адпаведна, кіраўніком абласной арганізацыі быў пераабраны Канстанцін Смолікаў, які займаў гэтую пасаду і раней.

Апрача таго, былі абраныя дэлегаты на зьезд, які мае адбыцца 21 верасьня ў Менску. На ім партыя плянуе вылучыць і зацьвердзіць сваіх кандыдатаў на парлямэнцкія выбары ва ўсіх рэгіёнах краіны. Ад Віцебску такіх кандыдатаў мае быць трое.

Па зацьверджаных правілах, дэлегаты на зьезд абіраліся зыходзячы з квоты 1 дэлегат на 20 сябраў партыі. Па зьвестках Смолікава, на сёньня ў шэрагах партыі на Віцебшчыне налічваецца 141 сябар. Такім чынам, на зьезд у Менску былі абраныя 7 дэлегатаў ад вобласьці.

Цэнтральнае кіраўніцтва Партыі БНФ на канфэрэнцыі фронтаўцаў Віцебшчыны прадстаўляў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Смолікаў: Сёлетняя кампанія будзе яшчэ больш сумная

Па словах Канстанціна Смолікава, які таксама плянуе вылучацца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ў горадзе Віцебску, партыя праз электаральную кампанію мае на мэце “заявіць грамадзянам аб каштоўнасьці незалежнай Беларусі і аб’яднаць людзей вакол гэтай ідэі”. А таксама – прывабіць новых прыхільнікаў.

Для гэтага плянуюць выкарыстаць тыя магчымасьці, якія дае выбарчая кампанія: ладзіць пікеты ў цэнтры гораду, праводзіць сустрэчы з грамадзянамі, распаўсюджваць інфармацыйную прадукцыю.

На думку Смолікава, ня варта чакаць ад цяперашняй электаральнай кампаніі нейкіх сюрпрызаў – выбары пройдуць па адпрацаваным сцэнары і будуць сфальсыфікаваныя дзейнай уладай.

“Ёсьць агульная мадэль паводзінаў уладаў. Яны, у любым выпадку, без папярэдняга ўзгадненьня не прапускаюць нікога, хто знаходзіцца па-за сьпісам праўладных кандыдатаў. І я ня веру, што зьявіцца хтосьці настолькі папулярны і за яго аддадуць настолькі шмат галасоў, што ўлады будуць ня здольныя на фальсыфікацыю. А сытуацыя, калі людзі, абураныя гэтым, выйдуць на вуліцы і будуць пратэставаць, бачыцца мне малаверагоднай. Я думаю, што цяперашняя выбарчая кампанія будзе больш сумная, чым мінулая”, – сказаў пераабраны ў якасьці кіраўніка абласной арганізацыі партыі БНФ Канстанцін Смолікаў.

 

Уладзімер Бяляўскі, рэгіянальны сайт Віцебская Вясна

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.