Партыя БНФ » Права выбару-2019: “Улады закрываюць шлях да сумленных выбараў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Права выбару-2019: “Улады закрываюць шлях да сумленных выбараў”

Дададзена 03.09.2019 8:00:19 | 192 праглядаў

2 верасня завяршыўся першы значны этап правядзення выбараў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі — фармаванне акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісіяў.

права выбаруАрганізацыі, што ўваходзяць у кампанію назірання за выбарамі “Права выбару” вылучылі агулам 211 чалавек у склад акруговых і абласных (улучна з Мінскай гарадзкой) выбарчых камісіяў.

У камісіі тых 20 акругаў, дзе будуць вылучацца кандыдатамі рэгіянальныя лідэры “Права выбару” і якія знаходзяцца на кантролі кампаніі назірання, вылучаныя 55 чалавек. Вылучэнне адбывалася як рашэннямі адпаведных кіруючых ворганаў арганізацыяў, так і шляхам збору подпісаў грамадзянаў.
Таксама былі вылучаныя 27 чалавек у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў у Менску і абласьцях Беларусі.

Пераважная большасць вылучаных дэмакратычнымі арганізацыямі кандыдатураў была адкінутая. Ня толькі гэтыя асобы, многія зь якіх маюць вялікі досвед грамадзка-палітычнай дзейнасці ды ўдзелу ў выбарчых кампаніях, але таксама і арганізацыі, што іх вылучылі, і ўсё беларускае грамадзтва было пазбаўленае права ўплываць на падрыхтоўку ды правядзенне выбараў у нашай краіне.

З 211 чалавек, вылучаных па ўсёй краіне, толькі 11 былі ўключаныя ў склад выбарчых камісіяў.

З 55 чалавек, вылучаных на 20 кантрольных акругах, у склад акруговых камісіяў былі ўключаныя толькі 2.

З 27 вылучэнцаў у абласныя і Мінскую гарадзкую выбарчыя камісіі ўлады не ўключылі нікога.

Нацыянальны каардынатар кампаніі “Права выбару” Аляксандар Сілкоў так пракамэнтаваў прэсавай службе кампаніі вынікі фармавання акруговых ды тэрытарыяльных камісіяў:
Улады сваімі рашэннямі і дзеяннямі закрываюць шлях да сумленных выбараў. Выбарчыя камісіі фармуюцца не паводле прынцыпаў празрыстасці, роўнасці правоў ды магчымасцяў, а паводле палітычнай мэтазгоднасці ды ляяльнасці да цяперашніх уладаў. Адпаведна, гэтыя камісіі будуць працаваць у інтарэсах цяперашняй улады, а не ў інтарэсах усёй краіны. Мы ня мелі асаблівых чаканняў, усе дзеянні і заявы ўладаў напярэдадні выбараў і сам шлях іх прызначэння сведчылі, што ўлады ня маюць намеру даць права выбару грамадзянам краіны. І цяпер мы маем чарговы факт непразрыстасці і несумленнасці выбараў у Беларусі”.

Арганізацыі-удзельніцы “Права выбару” учора і сёння зьвярнуліся ў суды, дзе будуць абскарджаваць рашэнні аб фармаванні акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісіяў.

Арганізацыі-удзельніцы “Права выбару”, а таксама каманды патэнцыйных кандыдатаў- лідэраў кампаніі назірання, рыхтуцца вылучыць больш за 300 чалавек у склад учатковых выбарчых камісіяў. Фармаванне УВК павінна быць праведзенае да 2 кастрычніка 2019 году.

 Прэс-служба кампаніі “Права выбару”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.