Партыя БНФ » Анатоля Сахарушу не ўключылі ў акруговую выбарчую камісію па Пружанскай акрузе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Анатоля Сахарушу не ўключылі ў акруговую выбарчую камісію па Пружанскай акрузе

Дададзена 03.09.2019 9:06:12 | 519 праглядаў

У Пружанскую акруговую выбарчую камісію Пружанскай выбарчай акругі №9, куды ўваходзіць частка Бярозаўскага раёна, не ўключаны адзіны прадстаўнік ад дэмакратычных сілаў Анатоль Сахаруша.

Апазыцыя працягвае кансультацыі па распрацоўцы агульнай стратэгіі на выбары-2012«Абсалютна па надуманай прычыне», – кажа сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяржук Русецкі:

– Прадстаўнік рабочай групы з Бярозаўскага райвыканкама сказаў, што яны дастаткова не ведаюць асабістыя і дзелавыя якасці сябра Сойму Партыі БНФ Анатоля Сахарушы, каб рэкамендаваць яго ў склад акругова-выбарчай камісіі. Хоць гэты чалавек рэгулярна бывае на прыёмах у старшыні райвыканкама і калі праводзяцца прыёмы ў больш высокіх дзяржаўных чыноўнікаў па розных пытаннях як жыхароў раёна, так і асабістых, і агульных пытаннях.

« Анатоль Сахаруша быў сябрам участковых камісій, таксама мае вялікі вопыт назіральніка», – гаворыць Сяржук Русецкі. Неўключэнне Сахарушы ў акруговую камісію будзе аспрэчана ў судзе.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле на сайце Беларускага Радыё Рацыя.

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.