Партыя БНФ » Апазіцыя ўжо зразумела, якімі будуць выбары ў Палату прадстаўнікоў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Апазіцыя ўжо зразумела, якімі будуць выбары ў Палату прадстаўнікоў

Дададзена 04.09.2019 12:02:15 | 675 праглядаў

Апошні дзень першага этапу выбарчай кампаніі завяршыўся падвядзеннем вынікаў фармавання акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Вынікі традыцыйныя: чальцамі камісіяў, як і ў мінулыя гады, сталіся адзінкі прадстаўнікоў апазіцыйных партый, рухаў і грамадскіх арганізацыяў.

Аляксей ЯнукевічФармаванне камісіяў першага этапу сведчыць, у якім рэчышчы будзе праходзіць уся выбарчая кампанія: менавіта колькасць апазіцыянераў, дапушчаных да ўдзелу ў працы камісіяў, сведчыць пра жаданне ўладаў правесці свабодныя і празрыстыя выбары. І ўжо сёння відавочна, што гэты выбар не на карысць дэмакратычных зменаў, заяўляюць палітыкі.

«Гэта сведчыць пра тое, што ўлада праводзіць гэтую выбарчую кампанію па сваіх ранейшых сцэнарах. То бок адхіліць цалкам грамадства ад працэсу арганізацыі выбараў і, адпаведна, ад падліку галасоў. Для чаго гэта робіцца, таксама зразумела: каб сфармаваць Палату прадстаўнікоў са сваіх прызначэнцаў, а не прадстаўнікоў народу», – канстатуе намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у камэнтары тэлеканалу Белсат.

Паводле прадстаўнікоў палітычных партыяў і рухаў, яны ўжо распачалі абскарджанне адмовы для сваіх чальцоў быць улучанымі ў склад камісіяў.

«Адзінкавыя выпадкі ўключэння ў камісіі – па Віцебскай вобласці два чалавекі, па Гарадзенскай – нікога. Гэта азначае толькі тое, што дадзены загад уключаць толькі людзей, якія фігуруюць у заранне зацверджаных спісах. І, на жаль, вылучаны руху «За свабоду» у гэтыя спісы не трапляюць, бо намераныя сумленна, адказна і паводле закону падыходзіць да правядзення выбараў у Беларусі», – дадае лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.