Партыя БНФ » Скаргі на неўключэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі масава адхіляюцца
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Скаргі на неўключэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі масава адхіляюцца

Дададзена 08.09.2019 12:14:10 | 177 праглядаў

Прадстаўнікі апазіцыі адзначаюць, што былі да гэтага гатовыя, такім чынам яны дакументуюць парушэнні.

Менскі гарадзкі суд 6 верасня па краіне прайшоў разгляд шэрагу грамадзянскіх спраў па скаргах апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. Скаргі падавалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, руху “За Свабоду”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі БНФ – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Сваю пазіцыю ў судах патлумачыў беларускі юрыст Юрый Чавусаў, які прадстаўляў інтарэсы Партыі БНФ падчас разгляду скаргаў у Менскім гарадскім і Менскім абласным судзе:

– Звычайна абскарджваем гэтыя рашэнні, ведаючы, што суды такіх скаргаў ніколі не задавальняюць. Але гэта магчымасць азнаёміцца з тымі дакументамі, на падставе якіх фармуюцца камісіі, і яшчэ раз засведчыць незаконнасць фармавання такіх камісій нават з фармальнага пункту гледжання. 

Партыя БНФ падала скаргі на фармаванне абласных і акруговых камісій ў Берасцейскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Менскай абласцях і ў горадзе Менску.

Гэта своеасаблівая палітычная акцыя апазіцыі, удакладняе Юрый Чавусаў:

maxresdefault– Зараз мы такую працэдуру здзейснілі ў Віцебскай, Гарадзенскай, Менскай, Берасцейскай абласцях, у Менску. Па Берасцейскай вобласці яшчэ адна справа па Пружанах будзе разглядацца. Іншыя партыі таксама такія скаргі падаюць. Сказаць пра тое, што ёсць нейкія шанцы, што нейкія камісіі будуць перафарматаваныя, не выпадае. На жаль, суды ў нас залежныя ад тых органаў, якія гэтыя парушэнні здзяйсняюць. 

Фармаванне камісіяў першага этапу сведчыць, у якім рэчышчы будзе праходзіць уся выбарчая кампанія: малая колькасць апазіцыянераў, дапушчаных да ўдзелу ў працы камісіяў, сведчыць пра нежаданне уладаў правесці дэмакратычныя выбары, заяўляюць палітыкі ад Партыі БНФ.

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.