Партыя БНФ » Фронтаўскі кандыдат па Слоніме і Зэльве будзе супрацьстаяць адыёзнаму чыноўніку
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Фронтаўскі кандыдат па Слоніме і Зэльве будзе супрацьстаяць адыёзнаму чыноўніку

Дададзена 10.09.2019 12:03:41 | 227 праглядаў

Зарэгістравана ініцыятыўная група дзеля вылучэньня кандыдатам у дэпутаты парлямэнту адыёзнага чыноўніка, які даваў загад зрываць мемарыяльную дошку Ларысы Геніюш у Зэльве – паведамляе сайт “Гарадзенская Вясна”.

СлонімСлонімская акруговая выбарчая камісія зарэгістравала ініцыятыўныя групы двух асобаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта сябра Партыі БНФ са Слоніма Віктар Марчык (ініцыятыўная група №1) і старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў Валянцін Семяняка (ініцыятыўная група №2).

Валянцін Семяняка – асоба сумна знаёмая не толькі на Зэльвеншчыне. Працуючы да пасады кіраўніка Зэльвенскага раённага Савета народных дэпутатаў спадар Семяняка працаваў намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама. Гэта той самы Семяняка, які забараняў выступ творчай інтэлігенцыі ў школах раёна. Гэта той самы Семяняка, па загадзе якога была сарвана мемарыяльная дошка Ларысы Геніюш са сцяны хаты на Савецкай вуліцы, дзе яна жыла. Гэта той самы Семяняка, які забараніў праводзіць розныя вечарыны ў гонар вялікай паэткі Беларусі і друкаваць пра яе матэрыялы на старонках раённай газеты “Праца”. Да сённяшняга дня дырэктары школ і настаўнікі без яго дазволу баяцца запрашаць у школы пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў, бардаў. А калі запрашаюць, то просяць не агучваць гэтыя сустрэчы ў СМІ, бо будзе ім непрыемнасць ад Семянякі, калі ён пра гэта даведаецца.

Паводле рэгіянальнага сайта “Гарадзенская Вясна

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.