Партыя БНФ » У Гародні – пікеты намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні – пікеты намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова

Дададзена 11.09.2019 7:24:47 | 309 праглядаў

Адзін з першых перадвыбарчых пікетаў, на якіх прысутнічаюць прадстаўнікі розных партый і арганізацый, адбыўся ў самым цэнтры Гародні – на вуліцы Савецкай.

Пра пачатак выбарчай кампаніі кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

p8

Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў размаўляе з назіральнікам Віктарам Сазонавым

– Стартаваў збор подпісаў. Мы вырашылі праводзіць у выглядзе пікетаў, максімальна выкарыстаць гэтую магчымасць. Я ведаю, што мае канкурэнты, дзеючыя дэпутаты, напрыклад, падчас збору подпісаў будуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў выглядзе кансультацый дэпутацкіх. Маё меркаванне, што хтосьці выкарыстоўвае гарвыканкам для правядзення збору подпісаў у тым ліку. Мы вырашылі пайсці да людзей, таму выйшлі на вуліцу.

Падчас пікету можна запісацца ў назіральнікі, аддаць свой подпіс за незалежнага кандыдата, а таксама падзяліцца сваімі меркаваннямі наконт будучай кампаніі. Плануецца, што супольныя пікеты будуць адбывацца штодзённа – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

IMG-ec852bbd91ef497e6202906df579ce36-V

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.