Партыя БНФ » Барысаўскія ўлады супраць ініцыятывы па дэкамунізацыі горада
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Барысаўскія ўлады супраць ініцыятывы па дэкамунізацыі горада

Дададзена 13.09.2019 12:09:12 | 501 праглядаў

Актывіст Моладзі БНФ з Барысава атрымаў адказ на петыцыю, у якой прасіў гарадскія ўлады дэмантаваць помнік бальшавіцкаму главару Леніну на цэнтральнай плошчы горада.

У адказе гарадскія ўлады напісалі, што «Вашы крытычныя заўвагі і патрабаванні па дэмантажы і пераносе помніка Леніну, размешчанага на галоўнай плошчы ў г. Барысаве, не аргументаваны і выказваюць Ваша асабістае меркаванне».

«Нашу петыцыю падпісалі амаль 1000 чалавек, што сведчыць пра тое, што гэта не асабістая думка аднаго чалавека, а як мінімум 935 людзей. Таксама была шматлікая рэакцыя людзей, якія пісалі, што варта прыбраць гэты помнік з цэнтральнай плошчы, а пасля ўжо самі гараджане могуць вырашыць, што на тым месцы зрабіць» — кажа ініцыятар кампаніі.

Мы канешне не чакалі іншага адказу, аднак гэты адказ не толькі неабгрунтаваны (не ўлічана меркаванне амаль 1000 людзей), але і проста сведчыць пра прастую адпіску.

У нас ёсць магчамасць абскардзіць гэта рашэнне ў мінскім абласным выканаўчым камітэце, а пасля і ў судзе. Мы канешне разумеем, што вынік гэтага можна таксама ўжо прадсказаць, але мы лічым, што гэта трэба рабіць дзеля таго, каб на нашы з вамі петыцыі не адказвалі простымі адпіскамі, а хаця б абгрунтоўвалі свае рашэнні.

Паводле газэты “Новы Час

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.