Партыя БНФ » Моладзь БНФ вызначыла пераможцу конкурса імя Ларысы Геніюш
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Моладзь БНФ вызначыла пераможцу конкурса імя Ларысы Геніюш

Дададзена 15.09.2019 11:22:06 | 670 праглядаў

15 верасня Моладзь БНФ узнагародзіла пераможцу першай прэміі імя Ларысы Геніюш. Прэмія імя Ларысы Геніюш — ініцыятыва Моладзі БНФ па ўшанаванні памяці выбітнай паэткі, змагаркі, беларускі Ларысы Антонаўны Геніюш.

Прыём заявак на прэмію Геніюш быў абвешчаны моладзевым крылом Партыі БНФ напрыканцы ліпеня. Арганізатары атрымалі каля 30 вершаў, з якіх было вельмі цяжка адабраць пераможцу.
davПершую прэмію імя Ларысы Геніюш атрымаў Кірыла Крывіцкі за свой верш “Адвечны замак”. Кірыл з дзяцінства захапляецца беларускай літаратурай і ўжо даўно спрабуе пісаць свае вершы па-беларуску. І хоць зараз хлопец навучаецца за мяжой, але сувязь з Радзімай не губляе і родную мову не забывае.

“Было вельмі цяжка, бо кожны верш быў па-свойму добры, унікальны і нашае журы не магло доўга зрабіць свой выбар. Яшчэ прыемна ўразіла колькасць вершаў, якія нам даслалі. Мы атрымалі каля 30 вершаў за тыдзень і нам вельмі прыемна, што столькі таленавітай моладзі піша па-беларуску. Няхай дзесьці не ў рыфму, дзесьці з памылкамі, але самае галоўнае, што спрабуюць і мы ўпэўнены, што з кожным разам будзе ўсё лепей”, — адзначаюць ініцыятары прэміі.

«Прэмія імя Ларысы Геніюш — гэта чарговы этап нашай кампаніі #Геніюш2016. Гэтая кампанія паўстала як чарговая спроба рэабілітацыі выбітнай паэткі і беларускі. І хоць творчасці Геніюш не патрэбна ніякая рэабілітацыя, а сама Ларыса Антонаўна назаўсёды застанецца ў народнай памяці, мы верым, што рана ці позна галоўная мэта нашай кампаніі будзе дасягнута і Ларысы Геніюш будзе рэабілітавана афіцыйна і на дзяржаўным узроўні, а на цэнтральнай плошчы Зэльвы з’явіцца яе помнік», — кажуць у Моладзі БНФ.

Паводле прэс-службы Моладзі 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.