Партыя БНФ » Арцём Касавараў абраны выконваючым абавязкі кіраўніка Моладзі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Арцём Касавараў абраны выконваючым абавязкі кіраўніка Моладзі БНФ

Дададзена 16.09.2019 8:49:35 | 627 праглядаў

15 верасня ў Мінску адбыўся з’езд кіраўнікоў і прадстаўнікоў суполак Моладзі БНФ. Былі прадстаўнікі з Мінска, Барысава, Гомеля, Магілёва, Калінкавіч, Берасця, Віцебска ды гомельскай вобласці.

Арцём КасавараўВось ужо амаль паўгады маладзёвае крыло партыі працавала без кіраўніцтва. Галоўнымі задачамі гэтага з’езда былі выбары часовага кіраўніцтва і вызначэння першасных мэт для арганізацыйнага будаўніцтва.

Была абрана часовая Рада Моладзі БНФ, якая зоймецца падрыхтоўкай паўнавартаснага З’езда Моладзі БНФ ды будаўніцтвам новых суполак і кіраўнік арганізацыі, які возьме на сябе функцыі кіраўніка да наступнага З’езда. Выконваць абавязкі кіраўніка арганізацыі будзе Арцём Касавараў.

Арцём Касавараў – кіраўнік гомельскай гарадской, абласной арганізацыі Моладзі БНФ, неаднаразова абіраўся ў Раду Моладзі БНФ, з’яўляецца сябрам Сойма Партыі БНФ, у арганізацыі ўжо чацвёрты год.

У бліжэйшы час Рада Моладзі БНФ, кіраўнік арганізацыі і яго намеснікі (якія будуць вызначыны на першым сходзе Рады Моладзі БНФ) зоймуцца аб’ездам суполак у розных гарадах, дзе будуць збіраць актыў для далейшай працы.

Паўнавартасны З’езд было вырашана зрабіць праз 6 месяцаў.

Жадаем новаму(хоць і часоваму) кіраўніцтву поспехаў і спадзяемся, што ўсё атрымаецца, а кожны актывіст павінен прыкласці ўсе намаганні, каб дапамагчы новаму кіраўніцтву ў гэтым! Жыве Беларусь!

Паводле прэс-службы Моладзі

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.