Партыя БНФ » Лідэр БНФ: “Амэрыканцаў хвалюе пытаньне незалежнасьці Беларусі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ: “Амэрыканцаў хвалюе пытаньне незалежнасьці Беларусі”

Дададзена 18.09.2019 6:55:10 | 407 праглядаў

Дзяржаўны сакратар ЗША ў палітычных пытаньнях Дэйвід Гэйл падчас сваяго візыту ў Менск правёў сустрэчу зь лідэрамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі — праваабаронцамі і апазыцыйнымі палітыкамі.

Партыю БНФ на сустрэчы прадстаўляў лідэр партыі Рыгор Кастусёў і намесьнік старшыні Аляксей Янукевіч.

Як адзначыў у размове з журналістам Радыё Свабода старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, ключавой тэмай было захаваньне незалежнасьці ва ўмовах расейскага палітычнага і эканамічнага ціску.

Рыгор Кастусёў«Нас усьцешыла, што амэрыканцаў, гэтак жа як і нас, хвалюе пытаньне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь — гэтая тэма абмяркоўвалася як прыярытэтная, — кажа Кастусёў. — Паколькі Дэйвід Гэйл у Менску як афіцыйная, а не прыватная асоба, гэта значыць, што такая ж пазыцыя ў Вашынгтона. Пры гэтым ён вітаў разьвіцьцё адносін паміж нашымі краінамі, асабліва ў рэчышчы ўзнаўленьня паўнавартаснай дзейнасьці амбасадаў».

Паводле Кастусёва, амэрыканскіх прадстаўнікоў цікавіла, як у Беларусі адбываецца чарговая выбарчая кампанія. Кіраўнік Партыі БНФ расказаў, што, нягледзячы на абяцаньні роўных магчымасьцяў для ўсіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў, па-ранейшаму ідзе ціск на апазыцыйных актывістаў, фіксуюцца напады на перадвыбарчыя пікеты.

Дэйвід Гэйл адзначыў, што ў часе ягоных перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем гаварылася пра магчымасьць адмены санкцый у дачыненьні да беларускіх прадпрыемстваў, аднак пры ўмове, калі ў Беларусі будзе прагрэс з гарантаваньнем правоў і свабодаў. Таму выбарчая кампанія стане пэўным каталізатарам добрай волі вышэйшага кіраўніцтва краіны.

Паводле Радыё Свабода

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.