Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў падсумоўвае вынікі тыднёвага збора подпісаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў падсумоўвае вынікі тыднёвага збора подпісаў

Дададзена 19.09.2019 9:37:16 | 588 праглядаў

Каманда намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова падвяла ў Гародні першыя вынікі працы вялікім пікетам у цэнтры горада.

s2Кажа Вадзім Саранчукоў:

– Нашая каманда тыя задачы, якія перад сабой ставіла, – выканала. Мы штодня праводзім пікеты па збору подпісаў. Мы пайшлі да людзей. Мы запусцілі тэлеграм-канал нашай каманды. Мы запусцілі чат. Мы збіраем водгукі людзей, чаму яны падпісваюцца за нас. Фактычна мы адзіныя, хто ў гэтым горадзе зараз займаецца актыўнай выбарчай кампаніяй. 

Зміцер Бандарчук, сябра каманды, лічыць, што каманда Саранчукова здолела аб’яднаць у Гародні розныя палітычныя сілы.

– Мы бачым, што на справе адбываецца тое, пра што мы планавалі раней. Усе палітычныя партыі і арганізацыі, якія ёсць у Гародні, усе прадстаўнікі не вылучаліся на гэтай акрузе. Цэнтральная акруга для Гародні будзе ўнікальнай. Пакуль мы бачым, што ўсе вытрымліваюць тыя пагадненні, якія ёсць. Мы будзем працаваць агульнай камандай. Вынікам будзе ганарыцца Гародня.

Ужо на бліжэйшыя некалькі дзён каманда Вадзіма Саранчукова запланавала шмат розных акцый, у ліку якіх будуць не толькі пікеты ў цэнтры горада, але і сустрэчы з жыхарамі спальных раёнаў і ўдзел у розных мерапрыемствах.

s4

s5

s7

s10

s2

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.