Партыя БНФ » БНФ у Віцебску падаў скаргу на ігнараваньне беларускай мовы арганізатарамі “выбараў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ у Віцебску падаў скаргу на ігнараваньне беларускай мовы арганізатарамі “выбараў”

Дададзена 19.09.2019 11:32:42 | 216 праглядаў

Старшыня Рады Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанцін Смолікаў падаў скаргу ў абласную выбарчую камісію пра адсутнасць беларускамоўнай інфармацыі пра выбары на афіцыйных сайтах.

2019-09-18_Lipka_VybaryMova_f4Навінаў пра выбарчую кампанію па-беларуску няма ні на сайце аблвыканкаму, ні на сайце гарвыканкаму, ні на сайтах раённых адміністрацый, кажа Канстанцін Смолікаў:

– Гэтая старонка адразу пераскоквае ці на старыя навіны, якія зусім не тычацца выбараў, ці ўвогуле выдае памылку, што такіх старонак не існуе на беларускай мове. Такім чынам, ніякай інфармацыі па-беларуску датычна выбараў няма.

Падчас маніторынгу афіцыйных сайтаў Віцебшчыны, Канстанцін Смолікаў засведчыў яшчэ адно парушэнне: з 23-х сайтаў раённых адміністрацый вобласці бальшыня ўвогуле не мае беларускамоўнай версіі. Не мае яе і сайт Наваполацкага гарвыканкаму, гаворыць актывіст:

– Гэта парушэнне беларускага заканадаўства. Выканкамы парушаюць не толькі Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, але і пастанову Савета Міністраў ад 23 кастрычніка 2017 году, якая патрабуе ад усіх дзяржаўных органаў, каб сайты ўтрымлівалі інфармацыю на беларускай мове.

Што да візуальнай інфармацыі пра сёлетнюю выбарчую кампанію, то ў Віцебску практычна ўсе ўстановы і прадпрыемствы размясцілі абвесткі пра дзень выбараў. Пераважная колькасць з іх – таксама расейскамоўныя.

70394512_542721419604712_2832670801616961536_n

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.