Партыя БНФ » Адкуль грошыкі на агітацыю, спадар Карась?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Адкуль грошыкі на агітацыю, спадар Карась?

Дададзена 20.09.2019 1:16:22 | 654 праглядаў

Кандыдаты ад “блоку адміністрацыі” не абвяжарваюць сабе выкананьнем абмежаваньняў, якія вызначаныя Выбарчым кодэксам. Так, некаторыя ўжо распачалі агітацыю ці нават называюць сабе “кандыдатамі ў дэпутаты”, хоць працэс вылучэнння яшчэ працягваецца.

karas-2019У грамадскіх месцах Наваполацка некалькі дзён таму з’явіліся плакаты з біяграфічнымі звесткамі прэтэндэнта на кандыдацтва Дзяніса Карася. Ягоная ініцыятыўная група зарэгістраваная выбарчай камісіяй Наваполацкай выбарчай акругі №24.

Сябра Сойму Партыі БНФ Вольга Дамаскіна, якая таксама вылучаецца па гэтай жа акрузе, паведаміла ў сацыяльных сетках:

“Вось так у Наваполацку. Яшчэ нават і не кандыдат, а ўжо расклеены ўлёткі па інтэрнатах і прадпрыемствах. Агітацыя???”

deputat_ka

Так, сапраўды, агітацыйныя матэрыялы вылучэнца ў кандыдаты размешчаныя ў грамадскіх месцах заўчасна, яшчэ да абвяшчэння яго кандыдатам, але на такую драбязу выбарчыя камісіі нярэдка проста закрываюць вочы.

Напрыклад, як гэта здарылася ў Менску з Таццянай Сайганавай,  дзеючай дэпутаткай Парламента, якая ўжо зараз называе сябе кандыдатам у дэпутаты, не саромеючыся і нават без рашэння адпаведнай камісіі аб рэгістрацыі.

На заўчасную агітацыю на карысьць Таццяны Сайганавай, якая безпадстаўна называецца кандыдатам у дэпутаты старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў падаў скаргу ў акруговую выбарчую камісію Купалаўскай выбарчай акругі №95. У скарзе адзначаецца, што згодна з часткай 9 артыкула 65 і  артыкула 61 Выбарчага кодэкса  удзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў не дапускаецца і можа быць падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты або адмены рашэння аб яго рэгістрацыі. Паколькі арганізацыя сустрэчы з Сайганавай Т.І была здзейсненая ў дзяржаўнай установе “Спецыяльны дом для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў №1″  менавіта адміністрацыяй гэтай установы – гэта з’яўляецца дастатковай падставай для адмовы ў рэгістрацыі Сайганавай Т.І. у якасці кандыдата ў дэпутаты.

А вось Дзяніс Карась, які займае пасаду начальніка ўстаноўкі нафтавага паліва і араматыкі ААТ “Нафтан”, увогуле вырашыў проста плюнуць на выбарчае заканадаўства, згодна з якім агітацыйная прадукцыя вырабляецца толькі са сродкаў выбарчага фонду. Фонд жа можна стварыць толькі пасля атрымання пасведчання аб рэгістрацыі кандыдата. Менавіта з грашовага рахунку кандыдата можна аплочваць розныя віды агітацыйнай прадукцыі, а не з уласнай кішэні нават яшчэ і не кандыдата.

Яго нават не бянтэжыць, што на плакатах адсутнічаюць выходныя дадзеныя: пазнака друкарні, нумар замовы, наклад.

Можа не варта так спяшацца, спадар Карась, можна і ў нерат патрапіць? – задаецца рытарычным пытаннем кампанія назірання за выбарамі “Праваабаронцы за свабодныя выбары

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.