Партыя БНФ » У Гароднi адзначылi cвята нацыянальных Герба і Сцяга
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гароднi адзначылi cвята нацыянальных Герба і Сцяга

Дададзена 20.09.2019 11:53:09 | 595 праглядаў

28 гадоў таму Беларусі былі вернутыя гістарычныя сімвалы – герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

20190919_171753Зборшчыкі подпісаў за намесніка старшыні БНФ і лідэра партыйнай арганізацыі Гародні Вадзіма Саранчукова, як прэтэндэнта на кандыдацтва ў «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў», адзначылі на адной з цэнтральных вуліцаў Гародні гэты дзень. Перашкаджала святу толькі нестабільнае надвор’е. Кажуць зборшчыкі подпісаў:

– Мяне завуць Грыгенча Ганна Станіславаўна. Подпісы паціху збіраем. Гэта яшчэ пачатак. Надвор’е кепскае. Будзем спадзявацца, што падтрымаюць.

Сяргей Верамеенка, БХД:

– Адному добра толькі булку есці. Уся дастанецца таму, хто есць. А добрыя справы трэба рабіць разам. І я бачу, што ў нас атрымліваецца. Дзякуй Богу за гэта! Спадзяюся, што атрымаецца.

Свята для беларусаў «Дзень нацыянальных Сцяга і Герба» пікетоўцы правялі з выдумкай, чым прывабілі мінакоў, а значыць патэнцыйных падпісантаў. Кажа Вадзім Саранчукоў, які сам прысутнічае разам з актывістамі ягонай групы падтрымкі на кожным пікеце:

– 28-ая гадавіна з дня, як Вярхоўны Савет прыняў Пастанову аб Дзяржаўных Гербе і Сцягу, дзень, калі «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі ў Рэспубліцы Беларусь. Таму ў нас сёння тэматычны пікет па зборы подпісаў і флэшмоб. Мы прапануем мінакам – жыхарам і гасцям нашай Гародні – сфатаграфавацца побач са сцягамі, трымаючы ў руках «Пагоню», для выкладання ў сацсетках і проста, каб паказаць, што нас шмат і гэта нашы сімвалы.

Пікеты па зборы подпісаў за Вадзіма Саранчукова, намесніка старшыні партыі БНФ праводзяцца ўжо тыдзень і будуць трываць да 12 -га кастрычніка. Як паведамілі зборшчыкі подпісаў, сваімі подпісамі падтрымалі асобу Вадзіма некалькі соцень чалавек. Пікеты праходзяць штодзень на вуліцы Савецкай ад 17-00 да 19-00 гадзінаў па будніх днях.

20190919_171914

20190919_172616

20190919_174514

 

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.