Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў – пра мэты назіраньня за выбарамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў – пра мэты назіраньня за выбарамі

Дададзена 20.09.2019 12:31:20 | 499 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя, пра тое, што ў рэальнасці можа даць татальнае назіранне.

Нацыянальны каардынатар кампаніі “Права выбару” Алесь Сілкоў паведаміў, што падчас парламенцкіх выбараў прадстаўнікі кампаніі будуць весці татальнае назіранне за ходам выбараў у 15 акругах. “Назіральнік будзе прысутнічаць на ўчастку кожную секунду”, – дадаў Алесь Сілкоў.

Для таго, каб прыняць удзел у назіранні ад Партыі БНФ ці ад Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” трэба:

1) Запісацца ў назіральнікі праз нашу гугл-форму: https://forms.gle/BBbaSLViLAtuPoHW6

2) Прайсці навучанне ў нас, дзе мы распавядзем усе юрыдычныя моманты і тонкасці выбарчага працэсу

3) Атрымаць ад нас неабходныя дакуманты і прыступіць да назірання на тым участку, дзе вам зручна.

P.S. Для таго, каб стаць назіральнікам неабходна па стане на 10.11.2019 мець не менш за 18 год

Па ўдакладненьні карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя звярнуўся да старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Радыё Рацыя: Мяркуеце, што татальнае назіранне нешта зменіць у агульнай карціне па выніках выбараў?

Рыгор Кастусёў: Няма такіх ілюзій, але ў кампаніі крыху іншая мэта – паказаць беларускаму грамадству і міжнароднай супольнасці, як праходзяць выбары ў Беларусі. Паказаць, якая насамрэч яўка выбарцаў, ці маюцца фальсіфікацыі. Менавіта праз татальнае назіранне можна ўбачыць рэальную карціну выбарчага працэса.

Радыё Рацыя: Адным словам, рэальнага ўплыву татальнае назіранне мець не будзе?

Рыгор КастусёўРыгор Кастусёў: Магчыма, калі ва ўчастковых камісіях убачаць такую пільную ўвагу назіральнікаў, то пабаяцца ладзіць фальсіфікацыі, што называецца, адкрытым тэкстам. Але, натуральна, калі захочуць прасунуць неабходнага кандыдата, то складанасцей, мяркую, гэта не складзе. Бо Цэнтрвыбаркам не змяніў самую галоўную норму – падлік галасоў.

І тут насамрэч ніякае татальнае назіранне не дапаможа, бо падлік галасоў па-ранейшаму – гэта такі таемны працэс, да якога дапускаюцца толькі абраныя прадстаўнікі ад дзяржавы. Ні незалежных назіральнікаў, ні прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці падчас гэтага працэса няма. І тут пытанне. Калі вы кажаце, што выбары ў Беларусі праходзяць у суадноснасці з міжнароднымі нормамі, то чаму баіцеся зрабіць такі празрысты падлік? Для мяне тут адказ відавочны.

Калі б выбары сапраўды былі празрыстымі, у парламенце былі не прызначаныя ўладай, а зусім іншыя людзі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.